Logo
 Версия для печати

Беларускія вёскі. Слабодка (відэа)

Оцените материал
(7 голосов)

Пасля наведвання шэрагу вёсак раёна ў мяне засталося цяжкае пачуццё... 


Гэтыя вёскі ператварыліся ў месцы рэзервацыі, дзе людзі проста дажываюць свой век ва ўмовах, якія яны не абіралі. Гэтыя ўмовы выбралі іх. Яны цешацца прадуктам ды таму, што могуць дапамагаць дзецям, якія жывуць у горадзе. Але я бачу зваротны бок іх слоў.

Што апроч хлеба бачылі гэтыя людзі? Пра што б яны марылі, калі б мелі магчымасць дазволіць сабе больш? Ды і дзеці не могуць зарабіць досыць, каб дапамагаць бацькам. Вайна зрабіла іх лёс цяжкім, але ці жывуць яны лепш у наш спакойны час?