A+ A A-


Лібералізацыя ў МУС? Чулі-чулі, нават некаторыя і бачылі

Оцените материал
(5 голосов)
Віктар Малочка Віктар Малочка

Вы, напэўна, ужо і забылі, што была такая ініцыатыва у МУС. Шмат было размоў і аб тым, як добра стала, што зараз нават апазыцыю не садзяць на суткі, а толькі штрафуюць!  


Вы забылі хто гэта казаў? Я памятаю. Так аблажылі людзей штрафамі (як ваўкоў сцяжкамі), што многія пачалі прасіцца ў судах, каб ім замест штрафаў прысуджалі суткі. Не, не садзяць, бо “лібералізацыя”. 

Вось вам маленькі прыклад “лібералізацыі” ў МУС па Салігорску. 

Да Малочкі-малодшага звярнуўся яго калега па працы на 1 РУ “Белкалію” з просьбай дапамагчы , бо яго неправамерна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Адпачываў малады хлопец у начным клюбе “Фэст” у Салігорску. Каля 20-00 02.12.16 году, у залу зайшлі супрацоўнікі ППС, (канешне ж ён быў на падпітку, бо амаль усе ж там толькі і робяць, што п’юць), вывелі яго на вуліцу, вызвалі аўто і адвезлі яго у выцвярэзнік. Там на яго саставілі пратакол, прычым нідзе ў пратаколе не пазначылі, што забралі яго з рэстарацыі, а проста ўсюды пісалі, што знаходзіўся ў Салігорску, па такому-та адрасу ,( як быццам на вуліцы), забралі 52,5 рублі (менавіта забралі, гатоўкай), выпісалі і далі з сабой квітанцыю на гэту суму і кажуць: “Падпішы пратакол і пойдзеш да хаты”. Адмовіўся, бо: “За што забралі? “Не падпісаў, да хаты не пойдзеш”… і праз 30 хвілін адвезлі яго ў РАУС. Там на яго склалі пратакол і адпусцілі хвілін праз 40. Усё

Потым ён даведаўся, што яго ў РАУСе аштрафавалі яшчэ, нават не выклікаючы яго самаго, а распісаўшыся за яго ва ўсіх дакументах. Ён жа распісаўся толькі, што азнаёмлены з пратаколам, бо быў пастаўлены перад выбарам: распісацца і яго адпусцяць, ці не распісвацца і два дні ў ІВС чакаць суду! 

Была напісана заява ў Салігорскі суд і пратакол быў адменены. Быў паўторны разгляд і ізноў штраф, ад намесніка начальніка РАУСа Салаўя. За што? “Ты быў п’яны!”. “Дык гэта ж рэстарацыя і там усе п’юць і закусваюць”. “Піць можна, але п’яным быць нельга!”. “Дык я ж не падаў, ні з кім не сварыўся, не лаяўся, нікому не замінаў, быў нармалёва апрануты, у выцвярэзнік не “падыйшоў” па вашых жа паказчыках, з РАУСа мяне адпусцілі прыкладна праз гадзіну пасля затрымання. За што ж мяне затрымалі?” Пытанне без адказу. І тут мне прыгадаўся эпізод з кнігі "Момант ісціны" ("У жніўні 44-га..."), калі напрыканцы, на паляне, праводзіўся вобыск і капітан, каб праверыць рэчмяшкі ў дыверсантаў-“афіцэраў”, пачаў ”дуркаваць” і кажа; “А вось ёсць указанне…..”. Ёсць адно ўказанне на ўсіх… выбіць грошы, бо скончыўся “залаты запас!” І так, што маем: штраф у выцвярэзніку - 52.5 рублі, штраф у РАУСе (хоць і не вялікі, 0.5 БВ , але наступствы могуць быць на працы), другі раз трэба будзе плаціць дзяржпошліну… І калі на працу ў “Белкалій” прыйдзе паведамленне з РАУСА альбо суду, то можа быць звальненне альбо непрацяг кантракту. За што? Дык скажу вам – ні за што. А для чаго? Ведаеце самі… 

Ёсць некалькі акалічнасьцей прывыкання нашага грамадства да такога: З такімі сітуацыямі сутыкаюцца дзесяткі і сотні грамадзян, і толькі адзінкі гатовы да нейкага супраціву і адстойвання сваіх правоў. Другое: хлапец гэты жыве з маці ў інтарнаце. І калі маці даведалася, што ён збіраецца судзіцца з міліцыяй, яна амаль што яго пракляла і паабяцала выгнаць з пакоя, бо ўсяго баіцца! (І гэта не проста страх, а страх на падсвядомасці). 

Трэцяе: і не ведаю трагічнае ці смешнае (хутчэй два ў адным). Калі гэты хлапец забіраў у судзе пастанову, то суддзя ў яго і пытае: “А хто вам дапамагаў пісаць скаргу”. Яны, напэўна, і так ведаюць па стылю напісання. Ён і кажа “Саша Малочка, калега па працы”. “А значыць, вы давалі яму грошы, і трэба яго здаць у налогавую,” – кажа суддзя. “Не, не даваў…” Суддзю турбуе, тое, што хтосьці дапамагае ў супрацьстаянні з беззаконнем, за тое яна ніяк не прарэагавала на подпісы, якія падрабілі міліцыянты і аб якіх пісалася ў скарзе у суд. “У РАУСе разбяруцца,”- сказала суддзя, накіроўваючы матэрыял на пераразгляд у РАУС. Разабраліся! 

Што далей? Ізноў аддай дзярпошліну, ізноў будзе суд, ізноў,думаю, будзе адмена, ізноў пераразгляд… і так далей. Чаму так? Бо ў дзяржаве беззаконне! І у перашую чаргу ад вашай маўклівай згоды і пазіцыі “мая хата з краю”. З такой маўклівасцю грамадства ў нас і стала так, што куды б вы не звярнуліся, усюды на вас глядзяць, як на нешта непатрэбнае. Аб чым я? Аб усіх структурах улады: Аб пракуратуры, вертыкалі, суду, дзяржкантролю, аб тых жа “дэпутатах” (дарэчы, вы яшчэ не забылі, каго ў Салігорску і раёне прызначылі “дэпутатамі”, а яшчэ ж у вас ёсць і “сенатар” – не ведаеце наогул, што гэта і хто гэта? Якая розніца? Аб Салігорскім РАУСе і яго ж ДАІ і казаць нічога нельга, бо гэта структуры, якія працуюць супраць грамадзян, за рэдкім выключэннем). І яшчэ – усё гэта ад таго, што мала тых, хто супраціўляецца гэтай беззаконнай уладзе і хоча даказаць, што ён не вярблюд!

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.