“Нізя!”

Оцените материал
(9 голосов)

Толькі што вярнуўся з “Народнага суду ” Салігорскага раёну (чаму “Народнага”: ну – па-першае, бо так называецца аўтобусны прыпынак, адчынены гадоў з пяць назад, а па –другое, бо там увесь час судзяць народ).

Сягодня судзілі сябровак з “Жаночага накірунку НПГ ААТ “Беларускалій”, за тое, што яны запісалі на відэа свой зварот каля офіса БНП у Салігорску, аб тым, што яны супраць павялічэння пенсійнага узросту. А.Г. Лукашэнка увесь час казаў, што па пенсійным узросце, патрэбна пасаветавацца з насельніцтвам. Вось яны і выказаліся…

Але іх, напэўна не пачулі, за тое на усіх удзельніц, а гэта дзевяць жанчын, былі мясцовымі міліцыянтамі складзены пратаколы, аб тым , што яны правялі не санкцыянаваны пікет!!! Ні больш і не менш… (Пратаколы складываліся па відэазвароту у інтарнэце).

Справу разглядалі два суддзі: адну справу разглядала суддзя Пракаповіч, а семь – суддзя Рабы В.А. Хочу адразу да Вас давесці, што усе жанчыны былі прызнаны вінаватымі па артыкуле 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь і ум усім было вынесена папярэджанне. Абыйшлося, як не дзіўна, без штрафаў.

Што б хацелася дапоўніць. Гэта тое, што жанчыны казалі, што запісалі свой зварот аб не згодзе з павелічэннем пенсійнага узросту у сувязі і з тым, што у Салігорску і на прадпрыемстве, востра стаіць праблема анкалягічных захворванняў і многія , проста не дажываюць да пенсіі, а тым больш не дажывуць , калі пенсійны узрост падымаць.

Што яшчэ: хацеў бы сказаць, што усе жанчыны апынуліся у судзе у якасьці “парушальніц” упершыню, але вялі сябе вельмі слушна і годна. Ніхто з іх сваёй віны не прызнаў. Суддзя, думаю юрыст па адукацыі, нагадаў двум жанчынам, што яны калісьці прыцяглавіля ад адміністрацыйнай адказнасьці: адна у 1998 годзе, а другая некалькі гадоў таму, за парушэнне правіл дарожнага руху...Усё дзяржава памятае, толькі не хоча памятаць аб законнасці і аб тым, што праз год асоба не можа лічыцца, што яе прыцягвалі ад адм. адказнасьці!!!

 

Я прысутнічаў у зале, дзе працэс вёў суддзя Рабы В.А. – каб выканаць неяк свой абавязак, запытваў жанчын, навошта яны гэта рабілі, навошта здымалі, хто здымаў, хто выкладаў у інтарнет, хто прапанаваў гэта зрабіць і г.д.

Што яшчэ для мяне было цікавага, дык гэта тое, што да усіх 9 матэрыялаў был прыкладзены асобны дыск з запісам звароту. Грошай у дзяржаве ж многа.
Ну і спадабалася мне, што было шмат народу, які прыйшоў падтрымаць жанчын у “самым гуманным і самым народным судзе”…

І напаследак пералічу прозвішчы гэтых мужных жанчын: Іванцова Т.І., Палавінка Т.У., Гулькевіч Е.У., Зыль І.В., Шастакова М.А., Александрова Н.В., Ушчапоўкая С.А, Ярашэвіч В. На жаль не запісаў прозвішча жанчыны, якая на суд не з’явілася!

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.