A+ A A-


Зрабіце свой правільны выбар!

Оцените материал
(8 голосов)

Шаноўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары Салігорску і працаўнікі “Белкалію”!


Звяртаюся да вас як грамадзянін адной з вамі дзяржавы, як жыхар Салігорску, як давераная асоба і бацька аднаго з кандыдатаў у ПП НС Рэспублікі Беларусь ад партыі АГП Аляксандра Малочкі.

Заўтра, 6 верасня 2016 года, пачнецца датэрміновае галасаванне. У Вас ва ўсіх ёсць права выбару: не хадзіць на датэрміновае галасаванне, наогул не хадзіць на выбары альбо прыйсці на іх у асноўны дзень. Гэта права вам гарантуе асноўны закон нашай дзяржавы - Канстытуцыя. Зрабіце свой правільны выбар!

Чальцы выбарчых камісій! Падумайце аб сваёй будучыні, аб будучыні для сваіх дзяцей і унукаў! Падумайце аб гэтым, калі будзеце лічыць бюлетэні і падпісваць выніковыя пратаколы. Падумайце, каб потым аб гэтым не шкадаваць і каб потым вы маглі сказаць праўду сваім дзецям, унукам, родным, знаёмым. Калі будзеце падпісваць пратаколы і лічыць бюлетэні, успомніце аб якасці нашай медыцыны, вучобе вашых дзяцей і унукаў, паслугах і платах за ЖКГ, коштах у крамах, успомніце і аб тым, што заробкі старшынь вашых камісій, а гэта ў асноўным і вашы кіраўнікі на працы, у разы большыя за вашы (яны што, працуюць намнога болей за вас?), успомніце і аб ідэолагах, якія стаяць за вашымі спінамі, і ў якіх любімае выслоў'е: “Ну, вы ж разумееце!”, успомніце і аб тым (хай усіх нас бароніць наш Гасподзь), што на сёння ў Салігорску чамусьці самы распаўсюджаны бізнес - гэты рытуальныя паслугі . Успомніце і пра гэта!

Успомніце, што з кожным нават не годам, а месяцам, усё больш “папулярным” становіцца маршрут не “Салігорск – Дубай”, а “Салігорск – Бараўляны”. Калі ў Вас у цяперашнім жыцці ўсё нармалёва, я за вас толькі рады, але ўсё ж думайце.

Кампанія заканчваецца і некалькі слоў аб гэтым. Па-першае: не думаў, што ў нас за часы нашай незалежнасці з’явілася столькі “ахоў”. Не змаглі прайсці на малаказавод, каб пакінуць нашы ўлёткі (ахова), не змаглі прайсці на хлебазавод (ахова), не змаглі патрапіць у інстытут “Рэсурсазберажэнняў” (ахова), такая ж сітуацыя на “Пасаце” і “Ніве” і г.д. Прыйшлося аставіць улёткі ахове, але ці вывешвалі іх, ці па-простаму выкінулі ў смецце мы не ведаем. Затое паўсюль і без бар’ераў патрапіў праўладны кандыдат!

Аб матэрыяльных сродках на кампанію. У нас гэта нашыя асабістыя сродкі, асабістыя сродкі Аляксандра Малочкі. Ён пералічыў у банк 540 рублёў і на гэтыя грошы былі зроблены ўлёткі. Дзяржава грошай не выдаткоўвае. Асноўны ж наш канкурэнт і яго каманда з лёгкасцю паклалі 3500 рублёў, таму ён ёсць нават і на білбордах! (Гэта усё можна пабачыць на сайце акруговай камісіі). Дабаўце сюды адміністрацыйны рэсурс. Пра двух другіх “кандыдатаў” казаць нічога не буду, бо гэта проста тэхнічныя кандыдаты.

І памятайце словы Томаса Джэферсана: “Калі народ баіцца урада – гэта тыранія. Калі урад баіцца народа – гэта свабода”.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.