A+ A A-


Лябедзька: Мы – еўрапейцы

Оцените материал
(7 голосов)

Аб'яднаная грамадзянская партыя за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі звяз пры захаванні стратэгічнага партнерства з РФ.


Мы за пакрокавую стратэгію, – адзначыў у інтэрв'ю сайту epramova.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Першы крок – еўрапейскія каштоўнасці. На практыцы гэта роўнасць усіх перад законам, прыярытэт незалежнага суда, празрысты бюджэт, свабодны распаўсюд інфармацыі. Другі крок – еўрапейскія стандарты. Наша мэта – фінская сістэма адукацыі, шведская сістэма аховы здароўя, пенсійная сістэма Германіі, высокія еўрапейскія заробкі.

АГП прытрымліваецца асноўнага прынцыпу – «Пабудуем новае, захаваем лепшае». На практыцы гэта азначае, што з Расеяй не будзе ні газавых, ні малочных войнаў, а будуць партнёрскія адносіны, калі мы хочам захаваць гэты рынак для нашых тавараў. Разам з тым мы прапануем новае – абсалютна іншую якасць узаемаадносін з Еўрапейскім звязам. А гэта – тэхналогіі, каштоўнасці, высокія стандарты.

Будзем разам на нашым шляху да Еўрапейскай інтэграцыі!»

 


Відэа: epramova.org

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.