A+ A A-


Што даюць грамадзяніну Беларусі свабодныя сумленныя выбары?

Оцените материал
(15 голосов)

Падаўляючая большасць беларусаў прагне пераменаў. Але не многія ведаюць як іх дасягнуць. Яшчэ менш перакананыя, што свабодныя сумленныя выбары – гэта самая простая і эфектыўная дарога да пераменаў у Беларусі. 


Што даюць сумленныя свабодныя выбары шараговаму грамадзяніну краіны?

Па-першае, магчымасць рэальнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Што гэта такое? Гэта азначае вызначаць, якія падаткі і зборы ў краіне. Што з’яўляецца прыярытэтам: медыцына адукацыя ці ідэалагічная вертыкаль. Што рабіць з зямлёй: прадаваць каму і па колькі. Як праводзіць пенсійную рэформу.

Гэта наша з вамі жыццё. Што ёсць сёння для свабодных сумленных выбараў? 4-5 адсоткаў грамадзян краіны вызначаюць усе гэтыя пытанні без вашага ўдзелу.


Відэа Epramova


Па-другое, свабодныя сумленныя выбары – гэта мажлівасць кантраляваць тых, каго вы надзяляеце правам кіраваць у краіне. Ці кантралюеце вы сёння кіраўніка рэгіёна, кіраўніка горада, так званага прэзідэнта, так званых дэпутатаў? У вас такой мажлівасці няма без свабодных сумленных выбараў.

Трэцяе. Свабодныя сумленныя выбары – гэта канкурэнцыя. Толькі канкурэнцыя людзей, праграмаў і ідэй дае развіццё для краіны. Калі гэтага няма, то мы бачым толькі шчоўканне абцасамі.

Ці будуць свабодныя сумленныя выбары ў Беларусі? У гэтым годзе – не. Будзе прэзідэнцкая кампанія. Што рабіць вам, нам? Трэба яднацца для таго, каб утварыць моцную сілу – рух за перамены, які заставіць беларускія ўлады праводзіць у краіне свабодныя сумленныя выбары. Каб мы былі ўдзельнікамі палітычнага жыцця. Каб мы кантралявалі гэтую ўладу. Каб мы праз канкурэнцыю рабілі краіну заможнай еўрапейскай і шчаслівай. Наш лозунг – “Пабудуем новае, захаваем лепшае”. Давайце рэалізуем яго разам на практыцы праз свабодныя і сумленныя выбары.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.