A+ A A-


Станіслаў Багданкевіч: Дэпрэсія ў эканоміцы – вынік адсутнасці рэформ

Оцените материал
(12 голосов)
Станіслаў Багданкевіч Станіслаў Багданкевіч

Старшыня Нацбанка Павел Калаўр заявіў, што «нагодамі няўстойлівасці плацёжнага балансу Беларусі і пастаяннага дэфіцыту бягучага рахунка з’яўляецца недастатковая эфектыўнасць выкарыстання інвестыцый і працоўнага рэсурсу, а таксама нізкая дыверсіфікацыя і паступовая страта канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту».


Усё гэта вынік адсутнасці радыкальных рэформ, лічыць экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі, сябра Экспертнай рады АГП Станіслаў Багданкевіч.

 Беларуская эканоміка і насамрэч знаходзіцца ў дэпрэсіі, і ніякіх радыкальных рэформ мы не бачым, – распавёў Станіслаў Багданкевіч у гутарцы з карэспандэнтам Радыё Рацыя. – У выніку маем тое, пра што кажа Павел Калаўр. Дэкрэт №7, якія нядаўна быў прыняты, правільны – ён прадугледжвае вызваленне ад дробязнага нагляду за бізнесам. Але ж не вырашае галоўныя пытанні – практычна няма прыватызацыі, пераходу да рынка, не адмаўляюцца ад падтрымкі неэфектыўных стратных прадпрыемстваў. Усё застыла ў тым стане, што было і раней.

Ці выправіць гэты дэкрэт эканамічную сітуацыю?

 Скажам так, ён неабходны. Я не падзяляю пункт гледжання некаторых маіх калег, якія сцвярджаюць, што дэкрэт нічога не прынясе. Але калі б такі дакумент прынялі 15 гадоў таму, то сёння мы б бачылі зусім іншыя вынікі.

Можа вырашылі паступова пераходзіць на рынкавыя адносіны?

 Некалькі дзясяткаў гадоў “паступова пераходзім”. Гучаць нейкія дэкларацыі, але рэальных спраў мала. Якія ў нас буйныя стратныя прадпрымствы зачынены? Замест таго, каб яны выпускалі канурэнтную прадукцыю на экспарт, многія самі ледзь дыхаюць і чакаюць падтрымкі з бюджэту.

І банкіры гэтую сітуацыю разумеюць…

– Банкіры ў Беларусі заўсёды былі на перадавой пазіцыі. Яны выступалі за рынак. Іншая справа, што не ва ўсіх кіраўнікоў Нацбанка была воля да пераўтварэнняў. Часам кажуць, што Павел Калаўр нарэшце стабілізаваў валютную сітуацыю ў краіне. Гэта так, але не зусім так. Бо яго папярэднікі стварылі глебу для такой стабілізацыі. Яны друкавалі “пустыя” грошы па патрабаванні ўладаў, і нарэшце самі ўлады зразумелі, што гэты шлях – у тупік. Таму зараз Нацбанку і далі магчымасць праводзіць цывілізаваную грашова-крэдытную палітыку.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.