A+ A A-


Cтаніслаў Багданкевіч: Інвестыцыі ва ўклады – дрэнныя інвестыцыі

Оцените материал
(8 голосов)
Cтаніслаў Багданкевіч Cтаніслаў Багданкевіч

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў чарговае зніжэнне стаўкі рэфінансавання.


З 27 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10,5% да 10% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці — з 11,75% да 11,5% гадавых, паведамляе Нацбанк. На такім узроўні — 10% — стаўка рэфінансавання была ў 2006 і 2007-2008 гадах.

«Стаўка рэфінансавання залежыць ад узроўню інфляцыі, – адзначыў у каментары Радыё Рацыя  Станіслаў Багданкевіч, – а апошняя, калі верыць афіцыйнай статыстыцы, зараз нізкая. Таму зніжэнне стаўкі гэтым лагічна тлумачыцца, і я не бачу тут нічога незвычайнага. Думаю, гэта рэальныя крокі Нацбанка, а не ціск рэальнага сектара, каб зрабіць крэдыты больш таннымі.

Знізілася стаўка – знізяцца і адсоткі па ўкладах. Як, на ваш погляд, адрэагуюць тыя, хто захоўвае грошы на дэпазітах?

– Мяркую, масава ўкладчыкі не будуць забіраць грошы з банкаў. Трэба разумець, што ў нашай краіне вялікай альтэрнатывы дэпазітам няма. Калі ж нехта захоча забраць грошы з банка і ўкласці ў справу, то гэта таксама карысна. Інвестыцыі ва ўклады – гэта, у прынцыпе, дрэнныя інвестыцыі. А вось укласці грошы ў малы бізнес – перспектыва і для краіны, і для эканомікі.

Таму я б не сказаў, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання – няправільны крок. Праблема да нас зараз ідзе з іншага боку: Расея хоча падвысіць кошты на здабычу нафты, а значыцца і на акцызы. Калі атрымаем больш дарагую нафту, то знізяцца прыбыткі ад продажу, і гэта можа прывесці да праблем на валютным рынку. Але гэтая гісторыя з іншай оперы.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.