A+ A A-


Леў Марголін: Грошы ідуць на нешта міфічнае (відэа)

Оцените материал
(7 голосов)

Лукашэнка так і не навучыўся распараджацца бюджэтам.


Праз амаль чвэрць стагоддзя свайго кіраўніцтва Лукашэнка нарэшце прызнаў: дзяржаўная падтрымка стратных прадпрыемстваў не дае належнага выніку, паведамляе «Белсат».

«Нам патрэбныя прадпрыемствы, якія жывуць без сталага падсілкоўвання з дзяржаўнага бюджэту. Такім чынам мы звыклі забіраць грошы настаўнікаў і лекараў і накіроўваць іх туды, дзе яны павінны зарабляцца і, наадварот, накіроўвацца ў бюджэт», - заявіў Лукашэнка.

Тым часам колькасць стратных прадпрыемстваў у Беларусі далей павялічваецца, а іх пазыкі і страты застаюцца на стабільна нездавальняльным узроўні. Так, гігант айчыннай прамысловасці МАЗ дэманструе такія ж вялізныя мінусы ўжо чацвёрты год запар - 41 мільён рублёў чыстай страты па выніках 17-га года. А страты «Белшыны», праз курсавую розніцу, у мінулым годзе выраслі нават у 65 разоў! І склалі 274 мільёны рублёў!

Усяго ў краіне, паводле афіцыйнай статыстыкі, налічваецца блізу пяці соцень стратных прамысловых прадпрыемстваў, гэта амаль трэць ад агульнай колькасці фабрык (30,8%). Пры гэтым агульная сума чыстай страты за апошні год павялічылася амаль у чатыры разы, да 628 мільёнаў рублёў ($311,1 млн). Дзяржава не публікуе звесткі пра тое, колькі грошай з дзяржбюджэту ідзе на падтрымку гэтых фабрык.

 

 

«Незалежна ад таго, куды ідуць гэтыя грошы - ці на «падтрымку штаноў», ці на нейкае міфічнае развіццё, вынік гэтага ўкладання будзе аднолькавы - гэта значыць, не будзе ніякага выніку. Бо калі чалавек укладвае ўласныя грошы, вось тады ён дзесяць разоў палічыць і ўлічыць усе акалічнасці», - тлумачыць сябра Экспертнага савету АГП, эканаміст Леў Марголін.

Самаакупнасць, пра якую так клапоціцца дзяржава, - далёка не самае важнае, - мяркуюць эканамісты. Прадпрыемства павінна перш за ўсё развівацца і ствараць запатрабаваную прадукцыю. Толькі тады можна разлічваць на высокі даход і далейшае развіццё. Але што перашкаджае нашым вытворцам? Спытаем у мінакоў.

Жыхары Менска кажуць:

«Якасць трэба падвышаць. Усё залежыць ад матэрыялаў, ад жадання і ад попыту».

«Прадпрыемства павінна мадэрнізаваць сваю вытворчасць, вядома. Але толькі моладзь можа гэта зрабіць, бо паджылыя людзі працуюць па-старому».

«На мой погляд, трэба мяняць усю сістэму ў корані».

З апошняй думкай эканамісты згаджаюцца. Маўляў, эфектыўнасць можа з'явіцца толькі тады, калі грошы будуць даваць на вынік. А пакуль ніякіх змен не прадбачыцца, людзям даюць карысную параду:

«Каб яны ўсё ж арыентаваліся на свае сілы. Тое, што яны зарабляюць, тое, што яны хочуць зарабіць і тое, што яны плануюць рабіць, гэта не павінна быць звязана з дзяржавай! Бо калі гэта звязана з дзяржавай, гэта вельмі рызыкоўна», - кажа Леў Марголін.

Што ж да прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, тут справы ідуць яшчэ горш: у мінулым годзе кожнае чацвёртае было стратным.

Многія з іх аддаюць на баланс тых жа прамысловых прадпрыемстваў, заганяючы ў яшчэ большыя абавязкі і страты.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.