ОГП

Switch to desktop Login



Марголін: Беларусь чакае чарговая інфляцыя і падзенне курсу рубля

Оцените материал
(2 голосов)

Улады паглыбляюць праблему, забіраючы фінансавыя рэсурсы з рэнтабельных сектараў эканомікі на субсідыі стратных дзяржпрадпрыемстваў.


Паводле вынікаў першых сямі месяцаў года імпарт тавараў перавысіў экспарт амаль на 2 мільярды даляраў. Гэта - на 0, 5 мільярда горш, чым летась, і на 100 мільёнаў даляраў горш, чым у папярэднім месяцы, паведамляе «Белсат».

«Гэта пагражае чарговай інфляцыяй, чарговым падзеннем курсу беларускага рубля», - мяркуе эканаміст Леў Марголін.

Курс рубля пераацэнены на 7-12%

Уцечка валюты з краіны праз адмоўнае замежнае сальда - галоўная прычына рэгулярных дэвальвацый у нашай краіне. Курс беларускага рубля з пачатку года аслабеў да даляра на 4,5%, але трымаецца выключна за кошт высокіх ставак на крэдыты, замежных крэдытаў і таго, што насельніцтва распрадае свае валютныя ашчаджанні. Еўразійскі фонд стабілізацыі развіцця папярэджвае: курс беларускага рубля - па-ранейшаму завышаны.

«Разлікі раўнаважкага значэння паказваюць, што завышаны курс рубля вагаецца ў дыяпазоне 7-12%», - упэўнены Алішэр Усманаў, мэнэджар ЕФСР у стабілізацыйных крэдытах.

Разумеючы пагрозы айчыннай валюце, улады спрабуюць дыверсіфікаваць экспарт ад застойнага расейскага рынку. Нягледзячы на гучныя заявы і актыўныя спробы кіраўніцтва падпісаць выгадныя кантракты, напрыклад з В'етнамам, у гэтым годзе беларускі экспарт у гэтую краіну абрынуўся ўдвая. Спецыялісты тлумачаць: палітычныя пагадненні ўжо не здольныя кампенсаваць НЯЎХІЛЬНА страту канкурэнтаздольнасці беларускім дзяржсектарам.

«Можна сказаць, што адна з прычын скарачэння экспарту - гэта скарачэнне расейскага рынка, але цікава, што і доля беларускіх аўтамабіляў на расейскім рынку таксама скарачаецца. А гэта значыць, што мы саступім канкурэнтную барацьбу», - растлумачыў Леў Марголін.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця падкрэслівае: падзенне коштаў на сыравіну не спрыяе, толькі абвастрае праблемы беларускай эканамічнай мадэлі. Паводле падлікаў фонду, з 2013-га да 2015-га года, несыр’явы экспарт Беларусі, гэта значыць без уліку нафтапрадуктаў і калія, у рэальным вымярэнні скараціўся на 17%, а продаж інавацыйнай прадукцыі абрынуўся ўдвая. Са слоў эканаміста Льва Марголіна, улады працягваюць паглыбляць праблему, забіраючы фінансавыя рэсурсы ад рэнтабельных сектараў эканомікі на субсідыі неканкурэнтаздольных дзяржаўных прадпрыемстваў.