A+ A A-


Што ўлады могуць прапанаваць МВФ за крэдыт?

Оцените материал
(3 голосов)

«На рэформы краіна пойдзе, калі толькі моцна прыцісне», – лічыць эканаміст Леў Марголін. 


Як вядома, на мінулым тыдні ў Менску пачала працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду, з якой улады маюць намер весці перамовы аб магчымым атрыманні новага крэдыта. Тым часам, эксперты практычна ўпэўнены, што да правядзення прэзідэнцкіх выбараў фонд грошай не дасць, паведамлюць naviny.by.

Леў Марголін: На мой погляд, на сур’ёзныя эканамічныя рэформы беларускія ўлады могуць пайсці толькі ў тым выпадку, калі іншага выйсця не будзе. І пакуль рабіць нейкія прагнозы цяжка, бо дакладна не ведаем, што чуваць з расейскім крэдытам. Калі яго дадуць на сто адсоткаў, то ўлады пастараюцца абыйсціся без рэформаў. Але гэта не пярэчыць таму, што фонду можна паабяцаць усё, што заўгодна. Справа толькі ў тым, як на гэта адрэагуе МВФ. Я думаю, што яны ўжо крыху навучаныя мінулым досведам, таму будуць патрабаваць ад Менска нейкіх рэальных зрухаў перад тым, як даваць грошы.

РР: Што ўлады могуць прапанаваць МВФ узамен на крэдыт?

Леў Марголін: Толькі рэформы – больш нічога. У Міжнароднага валютнага фонда ёсць пэўная ўяўленне, якія павінны быць гэтыя рэформы, бо Беларусь – не першая краіна, якая робіць крэдытную праграму. МВФ будзе патрабаваць дзеянняў, і тут усё будзе залежыць ад беларускага боку. Праўда, ёсць яшчэ і іншае пытанне. Аб гэтым ужо неаднойчы казалася, што ў МВФ існуе і палітычны падтэкст пытання. Рашэнне па крэдыту прымаюць прадстаўнікі канкрэтных краінаў у Савеце фонду. А яны прадстаўляюць палітыку сваіх краін. Таму пытанне наяўнасці палітвязняў так ці інакш, але таксама будзе прысутнічаць у канчатковым рашэнні.

РР: Беларусь так і не выканала некаторыя патрабаванні МВФ, калі той даваў папярэдні крэдыт. Як быць з гэтым?

Леў Марголін: Я думаю, гэта і будзе галоўнай умовай таго, каб нават весці новыя перамовы. І за пэўны час беларускаму ўраду будзе прапанавана зрабіць тое, што не выканалі. У сваю чаргу рэальнасць гэтага залежыць ад знешніх умоваў. Як кажуць, пераскочыць праз метровы забор нерэальна, але, калі за табой гоняцца са стрэльбай, то нічога немагчымага няма. Мы ж дакладна не ведаем, якая насамрэч эканамічная сітауцыя ў краіне. Паўтаруся, калі ўжо зусім прыцісне, улады могуць пайсці на рэформы. 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.