ОГП

Switch to desktop Login



АГП салідарная з украінскім Майданам

Оцените материал
(10 голосов)

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла адмысловую заяву па падзеях, якія разгортваюцца ў Кіеве.

АГП выказвае сваю «салідарнасць з прыхільнікамі еўраінтэграцыі, якія выйшлі на вуліцу, каб яшчэ раз засведчыць сваю прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям і стандартам».

«Мы разам з тымі, для каго еўрапейскі выбар – гэта мэта і будучыня, – гаворыцца ў заяве. – Сёння ў Кіеве вырашаецца не толькі лёс украінцаў, але і ўсіх прыхільнікаў перамен на постсавецкай прасторы».

У заяве выказваецца спадзяванне, што «ўкраінскія эліты знойдуць кампраміс, і тыя рашэнні, якія адчыняць дзверы ў Еўропу для ўсіх прыхільнікаў перамен на постсавецкай прасторы».