A+ A A-


Актывісту АГП Няпомняшчых дадалі 10 сутак арышту

Оцените материал
(9 голосов)
Уладзімір Няпомняшчых Уладзімір Няпомняшчых

Гомельскаму актывісту АГП Уладзіміру Няпомняшчых, які адбыў трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў», дадалі яшчэ 10 сутак арышту.


18 сакавіка Няпомняшчых павінен быў выйсці з ізалятара часовага ўтрымання пасля адбыцця трохсуткавага арышту, але не выйшаў, паведамляе БелаПАН. Дзяжурны ізалятара часовага ўтрымання паведаміў, што Няпомняшчых будзе знаходзіцца ў ізалятары да 28 сакавіка. Прычыну ён не патлумачыў, сказаўшы, што не ўпаўнаважаны гэтага рабіць. Як мяркуецца, падчас адбыцця першага арышту актывіста вывезлі ў суд, дзе разгледзелі новую адміністрацыйную справу за ўдзел у мітынгу ў Рагачове.

15 сакавіка суд аштрафаваў і пакараў Няпомняшчых трохсуткавым арыштам. Суд тады аб’яднаў складзеныя міліцыяй тры адміністрацыйныя пратаколы ў адзін. Няпомняшчых інкрымінавалі ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў» у Гомелі 19 лютага, у аналягічнай акцыі ў Рагачове 12 сакавіка і нібыта за дробнае хуліганства, здзейсненае ім на вуліцы Артылерыйскай у Гомелі раніцай 15 сакавіка. Калі мужчына сабраўся ехаць у Менск на санкцыянаваны мітынг, яго затрымалі ў двары свайго дома з ужываннем фізычнай сілы і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.