A+ A A-


Больш за 300 чалавек прайшлі трэнінгі АГП пры падрыхтоўцы да мясцовых выбараў

Оцените материал
(14 голосов)

Аб'яднаная грамадзянская партыя на мясцовых выбарах, якія адбудуцца 18 лютага, збірае «факты і доказы» іх неадпаведнасці стандартам БДІПЧ АБСЕ.

«Выбары праходзяць па старым сцэнары, калі ўладам важна не як галасуюць, а як лічаць галасы», – заявіў БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Палітык паведаміў, што трэнінгі партыі датычна ўдзелу ў мясцовых выбарах прайшло больш за 300 чалавек.

«Вопыт людзі могуць набываць, калі яны нешта робяць. Мы больш за 300 чалавек прапусцілі праз трэнінгі, гэта бясследна не праходзіць. Зносіны з людзьмі на вуліцы – таксама каласальны вопыт, яго проста так не набудзеш», – адзначыў палітык.

Лябедзька таксама паведаміў, што партыя «істотна папоўніла» электронную базу дадзеных сваіх прыхільнікаў.

«З яе мы можам чэрпаць людзей, якія могуць быць валанцёрамі нашых кампаній», – сказаў ён.

«Пакуль не было агітацыйнай кампаніі, але мы ўжо паказалі, што ў нас ёсць цэлы шэраг вядомых асоб у рэгіёнах. Улады не разумеюць, што імідж і рэпутацыя не ствараюцца па пстрычцы пальца і не фіксуюцца подпісам пад дэкрэтам. Гэта трэба напрацоўваць гадамі, а то і дзесяцігоддзямі », – зазначыў Лябедзька.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.