A+ A A-


Брэст: АГП рыхтуе пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі

Оцените материал
(3 голосов)

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы гарвыканкам 12 заявак на пікетаванне, мэта якога – ушанаваць памяць былога міністра ўнутраных спраў і вядомага палітыка Юрыя Захаранкі.

Паводле словаў старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, грамадства павінна ведаць, што насамрэч сталася з Юрыем Захаранкам, бо дагэтуль гісторыя яго знікнення не раскрытая, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт, абмяжоўваючыся банальнымі адпіскамі, паведамляе spring96.org.

Акрамя лёсу Захаранкі на пікетах, якія запланаваны на 7 мая, актывісты АГП маюць намер узгадаць пра знікненне іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра што таксама няма ніякіх афіцыійных звестак.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.