Logo
 Версия для печати

Чым цяпер займаецца Анатоль Лябедзька?

Оцените материал
(12 голосов)

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў пра сваё жыццё пасля таго, як пакінуў пасаду старшыні.


Нагадаем, 8 ліпеня на з'ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў абраны новы старшыня. На змену Анатолю Лябедзьку, які кіраваў АГП 18 гадоў, прыйшоў яго намеснік Васіль Палякоў.

– Хацелася б, натуральна, адпачыць, але не атрымліваецца, – паведаміў Анатоль Лябедзка ў інтервью Радыё Рацыя. – Зараз, напрыклад, рыхтуем футбольны турнір – “Кубак свабоды” імя Генадзя Карпенкі. На вялікі жаль, не спраўджваюцца мае прагнозы, што пасля сыходу з пасады старшыні партыі будзе больш вольнага часу.

– У партыі ў вас засталася нейкая пасада?

– Не засталася, хаця кантакты я ні з кім не згубіў.

– З далейшымі планамі пакуль не вызначыліся?

– Я ўжо казаў, што нейкі запасны аэрадром я сабе адмыслова не будаваў, бо не такі ў мяне стыль жыцця. Але ідэі ёсць. Калі ў чалавека маюцца ідэі, значыць ён жыве. Праўда, не заўсёды іх можна рэалізаваць, але без ідэй чалавек проста пераўтвараецца ў закамянелую істоту. Таму паспрабую зрабіць тое, што задумаў. І ў той жа час трэба сказаць: у партыі ведаюць, што я знаходжуся ў крокавай дасягальнасці, таму пры жаданні я магу кансультаваць былых аднапартыйцаў і нешта ім раіць. Тут няма ніякіх праблем і пытанняў. Але разам з тым мне хацелася б сябе рэалізаваць і ў нечым іншым, непалітычным.