A+ A A-


Гарадзенская суполка АГП рыхтуецца да выбараў

Оцените материал
(1 Голосовать)

Прадстаўнікі гарадзенскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаюць кандыдатамі ў дэпутаты па Гародні трох чалавек, якія ідуць па партыйных спісах. Зараз адбываецца працэс падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў, каб паспець да 10 лютага падаць спісы ў выбарчыя камісіі.

Старшыня гарадзенскай суполкі АГП Аляксандра Васілевіч адзначае, што энтузіязму пакуль не назіраецца ні ў выбаршчыкаў, ні ў патэнцыйных кандыдатаў:

- На сённяшні момант назіраецца апатыя ў людзей. Людзі не жадаюць удзельнічаць у выбарах. Гэта тычыцца і кадыдатаў, і выбаршчыкаў.

Аднак, кажа Аляксандра Васілевіч, прадстаўнікі АГП лічаць гэты перыяд выбарчай кампаніі сур’ёзнай магчымасцю для працы з жыхарамі краіны.

Выбары ў мясцовыя саветы ўжо 23 сакавіка.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.