A+ A A-


Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Міколы Саляніка

Оцените материал
(2 голосов)

У Гародні, у абласным судзе, прайшоў разгляд касацыйнай скаргі Міколы Саляніка, старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мікола Салянік не згодны з рашэннем Ленінскага раённага суда, які аштрафаваў актывіста на 5 базавых адзінак паводле артыкула «Дробнае хуліганства». Падзеі, якія сталі прычынай судовага разбіральніцтва, адбыліся ў бальніцы, калі ў заяўніка былі скрадзеныя асабістыя рэчы. Суддзя Аляксандар Козел пакінуў рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў.

 

Кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:

– Можа спрацавала гэтая псеўдакарпаратыўная салідарнасць, і тыя памылкі суда, якія былі зробленыя судом першай інстанцыі, абласны суд не захацеў выпраўляць, а менавіта суд першай інстанцыі, суд Ленінскага раёну, не захацеў прагляду відэа, дзе, напэўна, убачылі б, як гэта адбылося насамрэч. Мікалай Салянік сцвярджае, што ён не лаяўся матам, і я мяркую, што так яно хутчэй за ўсё і было,  тым не менш у пратаколах фігуруе лаянка матам.

Падчас суду заяўнікам былі прад’яўленыя доказы яго хворага стану падчас інцыдэнту, калі зніклі ягоныя рэчы з гардэробу бальніцы. Прыняўшы дадатковыя доказы, суддзя Аляксандар Козел усё ж не перанёс судовае паседжанне на іншы дзень.

Пра неаб’ектыўнасць абласнога суда кажа сябра АГП, юрыст Ігар Банцар:

– Суддзя яшчэ раз паказаў, што суду пляваць на доказы, якія прадстаўляюць лідара апазіцыйных партый, і што для іх галоўнае паказанні, няхай і непраўдзівыя, людзей, якія выступаюць супраць абвінавачанага, яны іх прымаюць да ведама, а доказы і факты, якія прад’яўляе ў сваю абарону апазіцыя, яны проста не разглядаюцца і выносяцца прысуды выключна па прыналежнасці да лагеру або прыхільнікаў, або праціўнікаў існуючага рэжыму.

Нагадаем, што пасля затрымання 3 ліпеня міліцыянтамі ў цывільным, Міколу Саляніка перавялі ў бальніцу, дзе ў яго з гардэробу былі скрадзеныя асабістыя рэчы.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя

 

Фота аўтара

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.