A+ A A-


Гародня: АГП не дазволілі пікет у падтрымку праграмы НРМ

Оцените материал
(9 голосов)

Улады Гародні не дазволілі правесці пікет Аб’яднанай гарамадзянскай партыі, актывісты якой хацелі зладзіць  ў Каложскім парку інфармацыйную акцыю у падтрымку праграмы НРМ.


Акцыю планавалі правесці 13 верасня, аднак амаль за тыдзень да гэтага заяўнікі атрымалі адпіску ад гарадскіх уладаў, паведамляе Гарадзенская Вясна

Каментуе Ігар Банцар, адзін з заяўнікаў інфармацыйнай акцыі ў Гародні:

– Як мы і меркавалі, улада спужалася масавага мерапрыемства апазіцыі і адказала нам адмовай. У канцы дапісалі, што калі мы не згодныя з іх рашэннем, то павінны пайсці і абскардзіць гэта ў іх кішэнным судзе, рашэнне якога мы ведаем загадзя. Гэта ў чарговы раз паказала, што ў нас у горадзе палітычныя баязліўцы, якія баяцца, што людзі будуць выказваць альтэрнатыўнае меркаванне, казаць праўду, а не слухаць казкі пра тое, як мы добра жывем пад мудрым кіраўніцтвам. Пажывем – убачым, будзем канешне і далей распаўсюджваць мэты і задачы сваёй партыі незалежна ад жадання гарадской ўлады.

За апошнія 15 гадоў у Гародні амаль усім прадстаўнікам апазіцыйных партый было адмоўлена ў правядзенні ў горадзе любых акцый. Адзіная за 15 год дазволеная акцыя адбылася 25 сакавіка 2017 года, арганізатарамі якой былі прадстаўнікі “Гавары праўду”.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.