A+ A A-


Ірына Давідовіч: Трэба вярнуць сумленныя выбары (фота)

Оцените материал
(18 голосов)

Грамадзяне павінны адчуць, што яны кіруюць краінай, а не купка вертыкальшчыкаў.


Да такой Беларусі імкнецца в.а. старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Ірына Давідовіч. Сёлета яна вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Іўеўскай выбарчай акрузе №31. Яна ўпэўнена, што толькі прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі здольныя вывесці краіну з балота стагнацыі і пераўтварыць безаблічныя сёння саветы дэпутатаў у сапраўды эфектыўныя органы кіравання. Якім чынам? Пра гэта Ірына Давідовіч распавяла ў інтэрв’ю стайту ucpb.org.

– Чаму вы, мастачка і апазіцыянер, вырашылі ісці ў дэпутаты?

– Акрамя таго, што я мастачка, я працавала ў розных галінах дзейнасці, а менавіта ў сферы адукацыі, культуры, банкаўскай сферы. Я ведаю шмат праблем, якія не толькі не вырашаюцца гадамі ў нашай краіне, а наадварот, пашыраюцца, паглыбляюцца і дапаўняюцца новымі. Я жыву ў раёне, дзе буду балатавацца. Каму, калі не мне, ведаць праблемы нашага раёну. Многія праблемы глыбока схаваны, іх не пад сілу вырашаць кандыдатам, якія назначаюцца ўладай, прынамсі іх і назначаюць для таго, каб ніхто не выцягнуў на паверхню балючыя пытанні.

– Што вы можаце прапанаваць выбаршчыку як кандыдат ад АГП? Якія пытанні збіраецеся вырашаць?

–  Па-першае, я хачу, каб выбаршчыкі зразумелі, што ад іх выбару шмат што залежыць. Трэба вярнуць выбары грамадзянам нашай краіны, трэба, каб грамадзяне ўбачылі таксама, які вынік атрымаўся ад іх выбару. Па-другое, кожны грамадзянін павінен адчуць, што ён кіруе краінай, а не кучка вертыкальшчыкаў, што мы, грамадзяне, разам можам размяркоўваць бюджэтныя сродкі, што мы разам можам вырашаць нашыя мясцовыя праблемы.

– Чаму, на ваш погляд, дэпутаты ад улады не здольныя абараняць інтарэсы выбаршчыкаў, вырашаць іх праблемы? У чым ваша перавага?

– Мне здаецца, што адзіны спосаб штосці змяніць у нашай краіне, гэты мірныя перамены. Але мірныя перамены не могуць зыходзіць ад дэпутатаў, якіх назначае сама ўлада, бо яны становяцца часткай замкнутага кола невырашаемых пытанняў. Толькі смелы погляд і дзеянні з боку апазіцыі здольны парушыць гэтае застаялае балота так званай “стабільнасці”.

Дэпутаты ад улады і назначаныя ўладай, яны залежныя ад улады, іх правы і магчымасці абмежаваны гэтай самай уладай. Мы апазіцыйныя кандыдаты, мы маем вопыт і смеласць ісці супраць жаданняў улады, мы можам і ўмеем даносіць да людзей свае погляды і адстойваць іх.

– Вашыя ўражанні ад пікетаў, збору подпісаў, іншых акцый. Якія настроі ў людзей?

– Я бачу стомленасць у вачах людзей. Ім абрыдла бачыць фікцыю на экранах тэлевізараў, слухаць прапагандыстаў, якія хочуць пераканаць людзей, што ім жывецца добра, калі гэта не так. І яшчэ, адсутнасць надзеі, што нешта зменіцца ў лепшы бок. Я хачу вярнуць ім гэтую надзею. Я хачу, каб не было фальшывай карцінкі на экранах, каб людзі бачылі, што сапраўды нешта не так у іх жыцці і што у іх руках ёсць сіла змяніць сваё жыццё да лепшага.

– На ваш погляд, ці трэба ўдзельнічаць у выбарах, вылучацца кандыдатам, калі загадзя зразумела, што выбары не будуць сумленнымі. Што ў такім выпадку дае ўдзел у іх?

– Удел для нас вельмі важны, але яшчэ больш важна не паддацца эйфарыі ад поспехаў у выбарчых этапах. Мы павінны памятаць,  што ўлада не можа быць на нашым баку ні пры якім раскладзе. Але калі ўсё ж такі ўлада задумала пагуляць у дэмакратычныя выбары, то мы прымаем выклік, і ўпэўнена гаворым, што “гульня” з нашага боку будзе сумленнай. Мы выкарыстаем магчымасць удзелу ў пікетах, распаўсюдзім улёткі, выступім на радыё і тэлебачанні, паўдзельнічаем у назіранні. З нашага боку мы будзем абсалютна сумленна праводзіць кампанію. Толькі наўрад ці зможа быць сумленнай і справядлівай у гэтых выбарах улада, якая за 24 гады, напэўна, забылася, што такое сапраўдныя выбары.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.