A+ A A-


Кабанаў і Пятрухін дамагліся адмены рашэння пінскага суда

Оцените материал
(16 голосов)

У Брэсцкім аблсудзе задаволеная скарга блогераў Сяргея Пятрухіна і актывіста АГП Аляксандра Кабанава, пастанова пра штраф адмененая.

11 красавіка Брэсцкі абласны суд пад старшынством суддзі Русланы Сянько разгледзеў скаргу Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэнне пакараць іх штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага. Суддзя з Пінску Вольга Лубнік прызнала іх вінаватымі ў парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ).

Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што суддзя пад час судовага паседжання 12 сакавіка публічна прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі.

Сёння пры разглядзе скаргі былі заяўленыя хадайніцтвы, паведамляе сайт ПЦ "Вясна". Па інфармацыі  праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, Пятрухін прасіў суд далучыць да матэрыялаў справы відэа, дзе бачныя неадэкватныя паводзіны Юнкевіча і матэрыялы аб тым, што Ютуб не з’яўляецца СМІ. Хадайніцтва адхіленае. Адхілены і адвод судовай калегіі.

Высвятлілася, што рэдактар "Брэсцкага кур'ера", дзе блогеры працуюць пазаштатна, не даваў ім рэдакцыйнага задання. 

Старшыня аблсуда Руслана Сянько вынес рашэнне: адміністрацыйную справу спыніць і адмяніць пастанову суда Пінскага раёна.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.