A+ A A-


Кацора: Прадстаўнікі АГП павінны быць у складзе ўсіх участковых выбаркамаў!

Оцените материал
(8 голосов)
Уладзімір Кацора Уладзімір Кацора

Кандыдат у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе №32 Уладзімір Кацора патрабуе ўключыць  прадстаўнікоў АГП у склад усіх 34 фармаваных участковых выбарчых камісій па акрузе.


У выпадку задавальнення патрабавання ён будзе мець свае вочы і вушы ў кожным выбарчым участку акругі, паведамляе Гомельская Вясна.

Уладзімір Кацора заяўляе, што ўключэнне або неўключэнне прадстаўнікоў яго партыі ў склад участковых камісій з'яўляецца ключавым момантам у ацэнцы легітымнасьці ўсяго выбарчага працэсу і прызнання вынікаў галасавання. У выпадку адмовы ад прапанаваных кандыдатур з яго каманды, ён гатовы адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

"У адміністрацыі па Чыгуначным раёне Гомеля няма сур'ёзных аргументаў для адмовы ва ўключэнні ў склад камісій прапанаваных мною кандыдатур, так як наша партыя з'яўляецца ўдзельнікам усіх выбарчых кампаній, а кандыдатуры адпавядаюць рэкамендацыям ЦВК пра "дзелавыя і палітычныя якасці сябраў камісій", - лічыць патэнцыйны кандыдат.

У заяве ў райадміністрацыю У. Кацора падкрэслівае, што ў прапанаваным ім спісе пяць чалавек з'яўляліся раней дэпутатамі мясцовых Саветаў, усе неаднаразова былі назіральнікамі на выбарах, праходзілі навучанне на семінарах і з'яўляюцца падрыхтаванымі для працы ў камісіях людзьмі, гатовымі нават адмовіцца ад прадугледжанай для членаў выбарчых камісій грашовай узнагароды.

Даведка: Кацора Уладзімір, 1957 года нараджэння, палітычнай і грамадскай дзейнасцю займаецца з 1981 года. У 1990-94г.г.- дэпутат, член Прэзідыума Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня камісіі па сувязях з грамадскімі аб'яднання і СМІ. У 1990 годзе - сярод заснавальнікаў Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АГП). Кіраўнік выбарчага штаба, давераная асоба адзінага кандыдата ў Прэзідэнты А.Мілінкевіча на выбарах 2006 года.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.