A+ A A-


Статкевіч павінен быць вызвалены!

Оцените материал
(21 голосов)

Змаганне за вызваленне палітвязняў павінна ўвасобіцца ў канкрэтныя справы, а не застацца на словах.


Менавіта такой пазіцыі прытрымліваюцца аршанскія актывісты АГП, якія напачатку лютага пачалі фармаванне ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

«Зараз у складзе ініцыятыўнай групы ўжо 32 чалавекі. Мяркуючы па стаўленню людзей, колькасць удзельнікаў можа павялічыцца і да сотні, – распавёў сайту ucpb.org сябра АГП Станіслаў Храпавіцкі. – Гэтую працу мы распачалі, бо лічым, што былы кандыдат у прэзідэнты, як і іншыя палітвязні, павінен быць вызвалены. Такім чынам мы імкнёмся звярнуць увагу людзей на ганебны факт існавання ў краіне палітвязняў. І хаця Ярмошына сказала, што не зарэгіструе ініцыятыўную групу, карысць ужо ў тым, што пра зняволеных будзе ведаць больш людзей. І чым больш з іх выкажа да гэтага факту свае адносіны, тым хутчэй у краіне надыдуць перамены».

– Як ставяцца да вашай ініцыятывы аршанцы?

– Людзі, якія больш-менш дасведчаныя і разумеюць, што адбываецца ў краіне, рэагуюць станоўча, ставяць свае подпісы. Згодныя ў гэтую ініцыятыўную групу ўвайсці і прадстаўнікі іншых партый ды аб’яднанняў. Таму будзем працягваць працу, каб далучыць як мага больш людзей.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.