A+ A A-


Лідэры АГП прэзентавалі сваё бачанне прыватызацыі

Оцените материал
(2 голосов)

У рэдакцыі газеты «Барысаўскія навіны» адбыўся Круглы стол, прысвечаны пытанням уласнасці, прыватызацыі і стварэння новых працоўных месцаў. 

У ім прынялі ўдзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька і кіраўнік аналітычнай групы партыі, намеснік старшыні Леў Марголін

«Гэта ўжо не першы Круглы стол у рэдакцыі газет, які ладзіць Аб’яднаная грамадзянская партыя. Падобныя мерапрыемствы прайшлі ў Брэсце, Баранавічах і Менску, – адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Размова атрымалася жывой і зацікаўленай. Тым больш, што спадар Марголін добра ведае спецыфіку Барысаўскага рэгіёна. 

Найперш гутарка тычылася надзённага пытання ўласнасці. Гэта пытанне, якое закранае інтарэсы ўсіх грамадзян без выключэння. На канкрэтных прыкладах мы паказалі, якія пагрозы нясе «прыхватызацыя», якую зараз рэалізоўвае ўлада, і прэзентавалі тое бачанне, якое ёсць у Аб’яднанай грамадзянскай партыі: прыватызацыя мае права на існаванне, але тады, калі яна разглядаецца як інструмент павышэння эфектыўнасці эканомікі, калі звязаная з тым, што грошы, атрыманыя ад прыватызацыі, часткова ідуць у пенсіённы фонд. Гэта адкрытая і зразумелая людзям прыватызацыя. 

Мы падрабязна распавялі пра тое, што ад прыватызацыі па формуле Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымоўвае кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь і што ён губляе, калі адбываецца наменклатурная «сейфавая» прыватызацыя. 

Частка размовы была прысвечана заяве дэпутатаў Вярхоўнага Савета XIII склікання «Наменклатурная прыватызацыя – пагроза эканамічнаму суверэнітэту Беларусі», прынятай 15 сакавіка гэтага года».

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.