17 чэрвеня пры падтрымцы моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты» ў Менску адбылася лекцыя Міхаіла Светава на тэму «Прыватная дыскрымінацыя: як адкрытыя дзяржаўныя межы парушаюць свабоду асацыяцый».
Лекцыя сабрала поўную залю маладзёнаў, якія задавалі шмат пытанняў, звязаных з ідэямі свабоды. «Маладыя дэмакраты» маюць намер і далей спрыяць распаўсюджванню ідэй асабістай і эканамічнай свабоды ў Беларусі.