A+ A A-


Марголін: Улада павінна лічыцца з інтарэсамі працоўных і жыхароў Салігорска

Оцените материал
(3 голосов)

10 красавіка адбылася сустрэча намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Льва Марголіна і кіраўніка аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміста Леаніда Заікі з прафсаюзным актывам аб’яднання «Беларуськалій».

Прысутных вельмі цікавіла пытанне прыватызацыі, якая можна адбыцца на іх родным прадпрыемстве, бо, як яны распавялі, падрыхтоўка да яе зараз ідзе вельмі хуткімі тэмпамі. Прадпрыемства ператворанае ў адкрытае акцыянернае таварыства, але назіральная рада створаная толькі з прадстаўнікоў улады. 

«На сённяшні момант  усе акцыі прадпрыемства належаць дзяржаве, – паведаміў ucpb.org Леў Марголін, – Але хто вырашыў, што дзяржаву павінны прадстаўляць толькі чыноўнікі – незразумела. Таму галоўны пасыл у нашай размове быў у тым, што працоўны калектыў «Беларуськалія» павінен дамагацца, каб яго інтарэсы таксама былі прадстаўленыя ў назіральнай радзе. 

Мы лічым, што прыватызацыя гэтага прадпрыемства на сённяшні дзень нікому непатрэбная і нічога добрага не прынясе. Наогул прадпрыемствы, якія звязаныя з прыроднымі рэсурсамі прыватызаваць трэба ў апошнюю чаргу. Але, калі ўжо ўлада занялася гэтым, то трэба, каб улічваліся і інтарэсы працоўных, і інтарэсы жыхароў горада Салігорска». 

Па словах Льва Марголіна, абмен думкамі атрымаўся вельмі цікавым, бо ў зале не было абыякавых людзей. 

У сваю чаргу Леанід Заіка распавёў аб тым, што прадпрымальнікі падрыхтавалі сваю платформу развіцця нацыянальнага бізнесу, да якой беларускі ўрад мусіць прыслухоўвацца. Па меркаванні эканаміста, трэба, каб такая платформа была  і ў працоўных, каб яны ведалі, як абараняць свае інтарэсы падчас прыватызацыі, якая сёння ўжо відавочна непазбежная, бо рэсурсы ў беларускай улады заканчваюцца, і адзінай магчымай крыніцай іх папаўнення з’яўляецца продаж дзяржаўнай маёмасці. 

«Прадстаўнікі прафсаюзнага актыву папрасілі нас паўтарыць гэтую сустрэчу, – кажа Леў Марголін, –  але ў больш шырокім маштабе, каб яны маглі запрасіць больш людзей.  Яны хацелі б загадзя падрыхтаваць канкрэтныя пытанні, каб эканамічныя эксперты адказалі на іх, дапамаглі з іх вырашэннем. Таму мы дамовіліся, што такія сустрэчы будуць працягвацца і мець сталы характар».

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.