A+ A A-


Навошта правацэнтрысты ідуць на выбары? (відэа)

Оцените материал
(11 голосов)

Правацэнтрысцкая кааліцыя, якая аб'ядноўвае хрысціянскіх дэмакратаў, прадстаўнікоў “Руху "За Свабоду!" і сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, абвясціла пра намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы.


Да лютага 2018 года гэтае крыло беларускай апазіцыі разлічвае выставіць некалькі сотняў кандыдатаў і правесці "больш за 100 пераможных кампаній".

Чаму апазіцыя больш не лічыць выбары пастановачным фарсам, як палітыкі збіраюцца супрацьстаяць фальсіфікацыям, што будуць рабіць у выпадку, калі ніводзін з іх кандыдатаў не пройдзе? З якой павесткай кандыдаты ад правацэнтрыстаў пойдуць на выбары 2018 года? Ці будуць яны супрацоўнічаць з іншымі апазіцыйнымі сіламі, якія таксама збіраюцца вылучыць некалькі сотняў кандыдатаў? 

Гэтыя пытанні Еўрарадыё абмеркавала ў жывым эфіры са старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам і кіраўніком “Руху "За Свабоду!" Юрасём Губарэвічам.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.