A+ A A-


Пётэрынг: Дэмакратычная і свабодная Беларусь – наша агульная мэта

Оцените материал
(5 голосов)

Ганс-Герт Пётэрынг, экс-прэзідэнт Еўрапарламента і старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра, узрушаны кнігай «108 дзён і начэй у засценках КДБ».

Сваімі ўражаннямі ён падзяліўся ў лісце да аўтара кнігі, лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

«Вялікі дзякуй Вам за Вашу кнігу і дароўны надпіс, – піша Пётэрынг. – Я ўжо меў магчымасць у яе зазірнуць, і вельмі ўзрушаны апісаннем таго, што Вы перажылі ў турме КДБ. Усё апісанае ў Вашай кнізе яшчэ раз дэманструе, што мы мусім разам выступаць за тое, каб прававая дзяржава, дэмакратыя і правы чалавека былі рэалізаваныя і ў Беларусі.

Адначасова ўражаны Вашай сілай волі, калі Вы нават пасля гэтых жудасных падзей у зняволенні працягваеце Вашу дзейнасць у апазіцыі. Фонд ім Конрада Адэнаўэра горды і рады мець такіх партнёраў.

Мне падаецца важным, каб у бліжэйшы час дэмакратычныя сілы Беларусі аб’ядналіся і сумесна працавалі дзеля мірных зменаў у Вашай краіне. Абранне адзінага кандыдата ў прэзідэнты на 2015 год мае тут галоўнае значэнне.

Ва можаце быць упэўненыя ў тым, што дэмакратычная і свабодная Беларусь ёсць нашай сумеснай мэтай.

Я жадаю Вам усяго найлепшага, сілы і дабраславення Госпада ў выкананні Вашай напружанай і небяспечнай, але ж такой неабходнай для Вашай краіны задачы».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.