A+ A A-


Збітага міліцыяй Андруся Козела зноў будуць судзіць

Оцените материал
(16 голосов)

Давераную асобу Мікалая Казлова, аператара тэлеканала «Белсат» Андруся Козела выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска 7 сакавіка а 10-й гадзіне

 

У Дзень выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Андрусь Козел у якасці даверанай асобы кандыдата ад АГП Мікалая Казлова назіраў за падлікам галасоў на выбарчым участку ў Мінску і вёў прамую відэатрансляцыю падліку галасоў.

Супрацоўнікі міліцыі па загадзе старшыні выбарчай камісіі паспрабавалі выдаліць яго з участка, спасылаючыся на парушэнне ім заканадаўства. Хоць Выбарчы кодэкс Беларусі не забараняе здымаць на відэа падлік галасоў.

Пасля адмовы Андруся Козела пакінуць участак, супрацоўнікі міліцыі сілай вывелі яго. Ён быў моцна збіты праваахоўнікамі. Таксама падчас штурханіны міліцыянты галавой аператара разбілі шкляныя дзверы ў памяшканні ўчастка.

Пазней Козела абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі. Ноч аператар правёў за кратамі. 19 лютага пасля допыту супрацоўніка міліцыі суддзя Іван Касцян адправіў справу на дапрацоўку, а самога аператара вызваліў.

Працяг разгляду справы прызначаны на 7 сакавіка а 10-й гадзіне.

Прыходзьце падтрымаць мужнага чалавека!

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.