A+ A A-


Прыхільнік Лукашэнкі напаў на Уласевіча (фота)

Оцените материал
(12 голосов)
Мікалай Уласевіч Мікалай Уласевіч

Спроба сарваць у Смаргоні раздачу агітацыйных матэрыялаў кандыдата ад АГП Мікалая Уласевіча правалілася. 1000 улётак разышліся на адным дыханні.


Пра інцыдэнт, які адбыўся падчас распаўсюду ўлётак, сайту ucpb.org распавёў сам Мікалай Уласевіч:

«Чалавек, які прадставіўся «дырэктарам» рынку, стаў замінаць нам распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, якія датычаць выбараў, пагражаць, што вызаве КДБ. Аднак мы працягнулі акцыю. Ён не адставаў, а затым пайшоў, мусіць, тэлефанаваць ці зрабіў такі выгляд. Калі вярнуўся, прадоўжыў нас тэрарызаваць. Яго папрасілі адысці, але ён знянацку нанёс удар, які я адбіў.

Людзі наўкола, якія, дарэчы, вельмі добразычліва паставіліся да нас, у гэтых варунках абурыліся і падняліся на яго.

Знаёмыя ўжо высветлілі прозвішча нападніка, ён былы супрацоўнік міліцыі. Мяркуючы па ўсім, гэта чалавек, які прызвычаіўся, што яму ўсе падпарадкоўваюцца і ніхто не можа насуперак штось сказаць. Таму адпаведна сябе паводзіў і верыў, што прыедуць міліцыянты, і мы спужаемся. Менавіта такія людзі, якія не прывыклі выконваць заканадаўства, вялікая праблема і для Беларусі, і для палітычнага працэсу, які сёння ідзе».

«Сморгонь. Остросюжетный город! – засведчыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які на той час быў у Смаргоні. – Сначала человек, представившийся «директором рынка», пытался воспрепятствовать раздаче листовок: «Вы против президента!» Потом ударил Николая Уласевича (ну, и кандидат продемонстрировал хорошую спортивную форму).

Пришлось взять в руки мегафон и обратится напрямую к предпринимателям и покупателям. Вокруг нас образовалось несколько живых колец. «Директора» откровенно послали. Побежал крича на ходу: «Сейчас с вами поговорит КГБ!». Поговорили два молоденьких милиционера. Точнее, это мы с ними поговорили!

P.S. Более 1000 листовок из рук в руки!»

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.