A+ A A-


Суд доўга вагаўся, але ўсё ж такі аштрафаваў кандыдата ад АГП

Оцените материал
(9 голосов)
Дзяніс Худавец Дзяніс Худавец

12 красавіка Дзянісу Худаўцу прысудзілі мінімальны штраф, прадугледжаны арт. 17.1 КаАП – дзве базавыя велічыні. 


Жыхар Бабруйска Дзяніс Худавец на мінулых выбарах вылучаўся кандыдатам ад АГП у абласны Савет дэпутатаў. 14 лютага ён наведаў адзін з выбарчых участкаў № 59, па якім балатаваўся, каб атрымаць неабходную інфармацыю ў старшыні камісіі Жанны Рудзянковай, паведамляе сайт ПЦ "Вясна". 

Побач з участкам, які размяшчаўся ў сярэдняй школе № 32, старшыня камісіі адмовілася прадставіць яму дадзеныя аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых. Затым ён накіраваўся на суседні ўчастак, на выхадзе з якога яго чакалі Жанна Рудзянкова і супрацоўнік міліцыі, які абвясціў, што ў дачыненні да кандыдата распачаты адміністрацыйны працэс. Дзяніса пратрымалі ў памяшканні школы амаль 6 гадзін.

Як вынікае з матэрыялаў адміністрацыйнай справы, сакратарка і намеснік старшыні выбарчай камісіі, хаця і не чулі аб чым размаўлялі Худавец і Рудзенкова, засведчылі потым,  што кандыдат брыдкасловіў і размахваў рукамі.

На падставе заявы сябраў камісіі, быў складзены пратакол правапарушэння па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Судовае паседжанне над былым кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў распачалося яшчэ 4 красавіка ў Бабруйскім раённым судзе. Аднак на суд не з’явіліся сведкі: сябры выбарчай камісіі Галіна Барынава і Данута Бягун, а таксама супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыў на выбарчым участку. Дзяніс Худавец падаў хадайніцтвы аб прадстаўленні абаронцы і выкліку ў суд сведак па справе. Суддзя Алена Гармаш задаволіла іх і перанесла разгляд справы на 10 красавіка.

Нас гэтым паседжанні Алена Гармаш не задаволіла хадайніцтва Худаўца аб тым, каб ягоным прадстаўніком на працэсе быў Алег Жалноў, аднак прадаставіла час на азнаямленне з матэрыяламі справы. Пасля перапынку ў судзе былі заслуханыя сведкі. Суддзя Гармаш абвесціла, што рашэнне будзе вынесенае 11 красавіка.

11 красавіка суддзя Алена Гармаш зачытала матэрыялы справы, і аб'явіла перапынак да наступнага дня.

12 красавіка суддзя Алена Гармаш прысудзіла Дзянісу Худаўцу мінімальны штраф, прадугледжаны арт. 17.1 КаАП - дзве базавыя велічыні.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.