A+ A A-


У дыскусіі КЖЛ узялі ўдзел дэпутаты ПА АБСЕ (фота, відэа)

Оцените материал
(19 голосов)

У Менску адбылася сустрэча ў рамках Клуба жаночага лідэрства. Тэма дыскусіі – жанчыны ў сучаснай палітыцы.

Асаблівасцю мерапрыемства стаў удзел парламентарыяў са Швецыі, Украіны, Літвы і Бельгіі, кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

Вольга Бялькова (Украіна), Нахіма Лахіры (Бельгія), Рута Мілютэ (Літва), Маргарэт Седэрфельт са Швецыі (прычым Маргарэт ў гэты дзень абралі віцэ-прэзідэнтам ПА АБСЕ) выступілі спікерамі на асобнай панэльная дыскусіі. 

«Госці адзначылі, што цяжкі і вельмі складаны працэс усталявання ў краіне гендэрнай роўнасці павінен пачынацца з дзяцінства,– распавяла сайту ucpb.org міжнародны сакратар АГП Ганна Ягорава. –  Гэта адукацыя ў школах, ва ўніверсітэтах, выхаванне дзяўчат і хлопцаў у роўных умовах без навязвання нейкіх гендэрных стэрэатыпаў.

Шмат было сказана пры абмеркаванні гендэрнай тэматыкі падчас дыскусіі па Беларусі, на якой прысутнічалі госці з Бельгіі і Літвы. Украінская дэпутатка Вольга Бялькова вельмі цікава распавяла пра сітуацыю ва Украіне. Шмат абмяркоўваліся квоты: ці патрэбныя яны для партыйных спісаў на парламенцкіх ці мясцовых выбарах. Думка была такая, што квоты больш патрэбныя для краін Усходняй Еўропы, як, напрыклад, Україна ці Беларусь, дзе дэмакратыя яшчэ недасканалая і толькі спрабуе развівацца. А ў краінах Заходняй Еўропы, дзе ўжо ўсё  працуе дастаткова ўстойліва, паціху адыходзяць ад квот. Хаця ў Бельгіі, наадварот, сістэма квот працуе. Прычым не толькі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, але і на ўзроўні кожнай палітычнай партыі і нават бізнесарганізацыі, якая ўводзіць квоты на колькасць жанчын у органах кіравання.

Наогул ўражанні ад канферэнцыі вельмі станоўчыя. Прыемна, што тэматыка аказалася актуальнай як для нашых жанчын, так і для жанчын-гасцей. Я бачыла жывую цікаўнасць у вачах удзельнікаў, вельмі добра прайшло абмеркаванне. Разам з падтрымкай нашых калег з Заходняй і Усходняй Еўропы мы будзем працаваць і далей, каб устойліва развіваць і прасоўваць інтарэсы жанчын у палітыцы і грамадскім жыцці, гендэрную роўнасць».

«Гэта наш першы вопыт прыцягненне да дыскусіі партнёраў з іншых краін, – адзначыла намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалева. – Атрымалася вельмі добра. Думаю, прысутным былі цікавыя і самі ўдзельніцы дыскусіі. Гэта паспяховыя жанчыны-парламентарыі, якія дамагліся вялікіх поспехаў у сваіх краінах. Ад іх зыходзіла моцнае пасланне – не быць абыякавым, адольваць стэрэатыпы, змагацца не за квоты, а за сумленныя выбары».

 Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.