A+ A A-


У тэлевыступе майка «За Беларусь без Лукашэнкі» пераўтварылася ў майку «За Беларусь»

Оцените материал
(8 голосов)
Уладзімір Няпомняшчых Уладзімір Няпомняшчых

16 жніўня прайшлі трансляцыі выступаў на тэлебачанні кандыдатаў у дэпутаты парламента па некаторых гомельскіх акругах.


Сярод іх – выступ актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31. На запіс выступу ён прыйшоў у сваёй «кароннай», вядомай гомельцам майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Але ў тэлеэфіры была бачная толькі верхняя частка майкі, а ніз – закрыты застаўкай з імем кандыдата. Таму атрымалася, што лозунг на майцы гучыць проста «За Беларусь».

Нагадаем, падчас выбарчай кампаніі 2012 года выступ кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых у гэтай жа майцы ўвогуле не далі ў эфір, а падчас запісу патрабавалі пераапрануцца. Пазней, на паўторных выбарах па акрузе, камісія адмовілася прыняць здымак для плаката, бо актывіст зноў-такі быў сфатаграфаваны ў майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».

Цяпер Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся да гледачоў са словамі: «Добры дзень, так званыя выбарцы. Так званыя, бо ў Беларусі няма выбараў». Далей у выступе ён расказаў аб праграме АГП і заклікаў выбарцаў ісці ў назіральнікі і звяртацца для гэтага да яго або ў офіс партыі па адрасе Палеская, 52.

Таксама ў гэты вечар па ТБ выступілі іншыя кандыдаты. Па той жа акрузе разам з Няпомняшчых балатуецца былы начальнік абласнога ўпраўлення КДБ Іван Корж, актывіст Партыі левых «Справядлівы свет» Аляксандр Сухаручанка і кандыдат ад ЛДП Алег Данскіх.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.