A+ A A-


Улада блакуе апазіцыйныя выступы

Оцените материал
(10 голосов)

Зварот кандыдаткі ад АГП Ірыны Давідовіч, забаронены на БТ і апублікаваны ў сацсетках, разгневаў улады. Ёй абвясцілі папярэджанне.


30 кастрычніка ў Іўі адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне аб размяшчэнні ў сацыяльных сетак відэароліка Ірыны Давідовіч з пераказам яе тэлевыступу, які быў забаронены для паказу па тэлебачанні. 

Выступ быў зняты з эфіру, бо кіраўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалай Мельячэнка і рэдакцыйная рада вырашылі, што зварот утрымлівае абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў. 

Нават не парупіўшыся даць прававую ацэнку дзеянням тэлевізійнага чыноўніка (не для таго збіраліся), акруговая камісія №54 абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне «у сувязі з парушэннем правядзення перадвыбарнай агітацыі».

Ірына Давідовіч лічыць, што мела права размяшчаць відэаролік у інтэрнэце, і гэта не супярэчыць заканадаўству. Таму яна мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.


 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.