A+ A A-


Вуек: Нашы кандыдаты ідуць не за мандатамі

Оцените материал
(4 голосов)

Ад Берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі  вылучана 11  кандыдатаў у дэпутаты ў абласныя і гарадскія Саветы ў Берасці і Бярозе.

Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек патлумачыў Радыё Рацыя мэты рэгістрацыі кандыдатаў:

- Нашы кандыдаты ідуць не за мандатамі. Нашы выбары фальсіфікуюцца. Таму задача нашых кандыдатаў – даносіць інфармацыю, быць спікерамі ад АГП. Для нас важна данесці інфармацыю пра тое, якое значэнне маюць выбары, што можа вырашаць дэпутат і што для гэтага трэба. Безумоўна, для гэтага патрэбны выбары, якіх у нас няма. І наша задача – інфармацыйная кампанія.

Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты стануць вядомыя ўжо праз дзесяць дзён. Выбары ў мясцовыя Саветы ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.