A+ A A-


Уласевіч падаў заяўку на пікет да ўгодкаў Чарнобылю

Оцените материал
(2 голосов)

Актывіст АГП з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч падаў заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне ў Астраўцы пікету 26 красавіка -- да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі.

Пікет ставіць за мэту інфармаванне насельніцтва пра згубныя наступствы чарнобыльскай катастрофы і патэнцыйную вялікую небяспеку пабудовы новай атамнай станцыі на тэрыторыі Астравецкага раёну, якая можа прывесці да непапраўнага. Грамадскі актывіст не мае асаблівых спадзяванняў, што мясцовая ўлада дазволіць правядзенне такога інфармацыйнага мерапрыемства, аднак лічыць, што нельга маўчаць у той сітуацыі, якая складаецца ў Беларусі вакол пабудовы небяспечнай расійскай атамнай станцыі. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю сайту Праваабарончага цэнтра "Вясна"

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.