A+ A A-


Васіль Палякоў: У прыярытэце – рашэнне праблем звычайных людзей

Оцените материал
(12 голосов)

Кінутыя ўладамі жыхары невялікіх гарадоў аддаюць перавагу апазіцыйным кандыдатам.


Пра перадвыбарную сітуацыю на Гомельшчыне сайту ucpb.org распавёў кіраўнік выбарчага штаба АГП Васіль Палякоў.


«Цікавасць да кампаніі ў выбарцаў не вельмі высокая. Большая актыўнасць у невялікіх гарадах, якія раней з'яўляліся апірышчам уладаў, – кажа Васіль Палякоў. –  Там рэагуюць на бел-чырвона-белыя сцягі, прычым станоўча, і падыходзяць падтрымаць. Так было ў Акцябрскім, Калінкавічах, Светлагорску, Жлобіне. Але як у Гомелі, так і ў райцэнтрах агульны падыход – у гэтай краіне нічога ў бліжэйшы час не памяняецца, і выбары ні на што не ўплываюць. Таму праца больш вядзецца з жыхарамі раёнаў, якія сутыкнуліся з нейкімі праблемамі. У Цэнтральнай акрузе – гэта абаронцы сквера каля гатэля «Турыст», у Светлагорску – жыхары раёну, якія церпяць ад выкідаў завода бялёнай цэлюлозы».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.