A+ A A-


Віншуем з Днём народзінаў Льва Марголіна!

Оцените материал
(7 голосов)

9 жніўня адзначае Дзень народзінаў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. 

Кіраўніцтва і сябры АГП ад усяго сэрца віншуюць Льва Фёдаравіча з гэтай святочнай датай. 

«Я пазнаёміўся з Львом Фёдаравічам Марголіным у 2000-м годзе і адразу адчуў, што мы аднадумцы, адразу зразумеў, што ён вельмі сур’ёзны чалавек, і мне захацелася, каб ён быў у нашай партыі, – кажа адзін з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі. – Неўзабаве Леў Фёдаравіч стаў сябрам АГП і, дзякуючы яго вельмі добрым рысам характару – надзейнасці, самастойнасці, упэўненасці ў сваіх поглядах і гатоўнасці іх адстойваць, паступова стаў адным з кіраўнікоў АГП. І я вельмі задаволены тым, што такі чалавек ёсць у нашай камандзе, і што ён прадстаўляе нашу партыю. Акрамя таго, што ён эканаміст, мае вялікі досвед кіраўніка, мэнэджэра, меў свой бізнес, ён з’яўляецца чалавекам, які думае пра дзяржаву, пра людзей, якія жывуць у нашай дзяржаве. І я спадзяюся, што і ён пераможа, і мы пераможам, і Беларусь стане такой, якой яе хоча бачыць Леў Марголін.

Жадаю яму добрага здароўя і натхнення ў працы, каб дачакацца тых пераменаў, пра якія марыць ён, пра якія марым мы, і якія будуць вельмі карысныя для беларускага народу».

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.