Logo
 Версия для печати

Вуек: Грамадзяне павінны ведаць, куды ідуць бюджэтныя сродкі

Оцените материал
(3 голосов)

Грамадскія актывіты Брэста пачалі збор подпісаў под зваротам, у якім патрабуюць празрыстасці ў пытаннях бюджэту

У адмысловым звароце да гарадскіх уладаў берастейцы прапануюць, каб бюджэты ўсіх узроўняў былі змешчаны ў друку і Інтэрнэце, а справаздачы па выканнні мясцовага бюджэту праходзілі праз працэдуру грамадскага абмеркавання. 

Як паведаміў сайту spring96.org адзін з ініцыятараў збору подпісаў,старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП  Уладзімір Вуек, нагодай для звароту стала тое, што мясцовыя ўлады ігнаруюць законныя патрабаванні ў справе галоснасці наконт зацверджаных паказчыкаў бюджэту гораду.

“На жаль, лічбы, прапісаныя ў гарадскім бюджэце, на сённяшні дзень чамусці з’яўляюцца закрытай інфармацыяй для жыхароў Брэста, – сцвярджае Вуек. – Мы дамагаемся, каб падобныя дакументы, як мясцовага, так і рэспубліканскага ўзроўню, былі даступнымі для звычайных грамадзян. Бо яны маюць права ведаць, куды і навошта ідуць іх падаткі і якім чынам размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі”. 

Па словах Вуека, пад зваротам плануецца сабраць некалькі тысяч подпісаў, пасля чаго яны будуць накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў.