A+ A A-


Як дэмсілы працавалі ў Оршы ў 2018

Оцените материал
(5 голосов)

Аршанская кааліцыя дэмакратычных сіл падвяла вынікі сваей дзейнасці ў 2018 годзе


Удзельнікі адзначылі, што дзейнасць кааліцыі ажыццяўлялася ў адпаведнасці з перспектыўным планам. Праводзіўся штомесячны аналіз выканання і  карэкціроўка плана.

Традыцыйна праведзены такія мерапрыемствы як Міжнародны дзень роднай мовы, Дзень Волі, Дзень Чарнобыльскай трагедыі, Святкаванне Дня працоўных, Дзень Перамогі, Дзень абароны дзяцей, Свята "Купалле", Дзень прыняцця дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у госці ды Лепельскага "Цмоку", 501-годдзе Бібліі Ф.Скарыны, Паездка да помніка Будзіловіча, да месца Аршанскай бітвы 1514 года, Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча. Таксама праведзена навучанне назіральнікаў і арганізавана назіранне на выбарчых участках падчас выбарчай кампаніі. Па выніках выбараў у Аршанскім рэгіёне праведзены круглы стол і прэзентацыя брашуры «Выбары 2016-2018г. на Аршаншчыне».


Праведзены круглы стол, па абмеркаванні праекта Закона РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Ажыццёўлены збор подпісаў выбаршчыкаў пад зваротам па змяненні Выбарчага Кодэкса РБ, праведзены асабістыя сустрэчы і звароты перададзены дэпутатам ППНС акругі  № 25, 26.

Праведзены дыскусіі па тэме "Абыякавасць - норма жыцця ў Беларусі" і па гендэрнаму партнёрству. Штомесяц праводзіліся сустрэчы з вядомымі людзьмі: палітыкамі, эканамістамі, паэтамі, пісьменнікамі.

Праведзены прэзентацыі фільма «Жоўты пясочак» рэжысёра Аляксея Туровіча і дакументальнага фільма "Паралелі".  Праведзена прэзентацыя кнігі «Род Каменскіх». Праведзена прэзентацыя часопіса «Наша гісторыя» і новага выпуску часопіса "Arche", які выпушчаны адмыслова да стогадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі.


Праведзены суботнікі па ўборцы прыгараднага лесу і месцаў расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Падвядзенне вынікаў прайшло у добразычлівай абстаноўцы за добра накрытым перадсвяточным сталом. Удзельнікі сустрэчы выказалі надзею на  плённую  працу Кааліцыі  ў 2019 годзе на карысць роднай Беларусі.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.