A+ A A-


За падтрымку маці зніклага палітыка – штраф 50 базавых (фота, відэа)

Оцените материал
(15 голосов)

30 жніўня, у Міжнародны дзень зніклых, суд Першамайскага раёна Менску вылучыўся выключным цынізмам


30 жніўня суд Першамайскага раёна Менску пакараў Вольгу Маёраву штрафам у 50 базавых велічынь за ўдзел у пікеце ў падтрымку Ульяны Захаранкі, маці зніклага апазіцыйнага палітыка Юрыя Захаранкі.

Адметна, што гэта ўжо трэці за час выбарчай кампаніі суд над Вольгай Маёравай, кандыдатам ад АГП у парламент краіны.


«Сімвалічна, што разгляд гэтай адміністрацыйнай справы адбыўся менавіта сёння, 30 жніўня, у Міжнародны дзень зніклых людзей, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які прыйшоў у суд падтрымаць Вольгу Маёраву. – У аснове гэтай справы – пікет у падтрымку Ульяны Захаранкі каля будынку гарадскога суда, у якім узялі ўдзел многія палітыкі, патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты. Тое, што там адбывалася, праходзіла ў фармаце перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў. Тым не менш спрацаваў судовы канвеер, і Вольга Маёрава прызнаная вінаватай і пакараная штрафам. Гэта ўжо трэцяя судовая справа ў адносінах да спікера партыі, якая прыходзіць у суд у якасці кандыдата ў дэпутаты. Канешне, гэта брутальна. Тут ярка выяўленая палітычная падаплёка. Плюс у тым, што мы ў судзе (я як сведка і яна як чалавек у адносінах да якога была распачатая гэтая справа) гаварылі пра тое, што для нас справа зніклых Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара – гэта адзін з прыярытэтаў і частка нашай перадвыбарчай платформы. Таму, калі ёсць спроба проста заткнуць нам рот, то нічога не атрымаецца. Мы пра гэтую справу будзем гаварыць падчас шматлікіх сустрэч і нагадваць, што пакуль застаецца гэтая праблема, якая краваточыць, мы не можам адчуваць сябе спакойна».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.