A+ A A-


Дэпутатка ад АГП Канапацкая: кожны праўны акт можа парушаць Канстытуцыю

Оцените материал
(4 голосов)

Баг, яки яна знайшла ў законах, Ганна Канапацкая праілюстравала прыкладам«дэкрэту аб дармаедах».

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая распавяла на Facebook пра цэлы ланцужок недакладнасьцяў у беларускіх законах, якія фактычна дазваляюць кожнаму суб’екту законатворчасьці “выдаць нарматыўна-праўны акт, што парушае Канстытуцыю».


Схема, паводле Канапацкай, ілюструецца прыкладам «дэкрэту аб дармаедах»:

— Дэкрэт № 3, у якім шэраг людзей, у ліку якіх дэпутатка, углядае прыкметы парушэньня Канстытуцыі, быў прыняты і не скасаваны;
— Гэты дэкрэт толькі абяцаюць мадыфікаваць, але не гарантуюць гэтага, і не называюць тэрміну мадыфікаваньня (Лукашэнка толькі ў вуснай форме патрабаваў мадыфікацыі да 1 кастрычніка);
— Дэпутатка прапанавала разглядзець у Палаце прадстаўнікоў ідэю зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб той праверыў дэкрэт на адпаведнасьць Канстытуцыі і ратыфікаваным Беларусьсю міжнародна-праўным актам;
— У адказ камісія рэглямэнту Палаты прадстаўнікоў можа адказаць, можа даць «адпіску», а можа і не адказаць зусім, бо тэрмін адказу ніяк ня вызначаны.
— Дэкрэт працягвае дзейнічаць.

Канапацкая адзначае, што на свой зварот аб разглядзе дэкрэту № 3 атрымала «адпіску» (у адказ на пытаньне, чаму адхіленая прапанова, ёй апісалі працэдуру прыняцьця прапановы), але ў гэтым адказе «камісія фактычна пацьвярджае, што дэкрэт № 3 у тым выглядзе, у якім ён дзейнічае сёньня, парушае Канстытуцыю».

Каб унікнуць такога, Канапацкая абяцае распрацаваць прапанову аб зьменах у рэглямэнт Палаты прадстаўнікоў, каб на разгляд прапановы дэпутата і выснову старшыні камісіі адводзілася 30 дзён.

«Створаны прэцэдэнт не застанецца па-за ўвагай розных міжнародных структураў, куды я накірую адпаведны зварот», — абяцае Канапацкая. Таксама яна абяцае далей працаваць дзеля безумоўнага скасаваньня «дэкрэту пра дармаедаў».


Радыё Свабода

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.