A+ A A-


Лябедзька: Нельга дапусціць, каб Лукашэнка прызначаў у парламент упадабаных ім апазіцыянераў

Оцените материал
(10 голосов)

«Нельга дапусціць, каб Аляксандр Лукашэнка выбіраў, хто з апазіцыянераў яму падабаецца, каб прызначаць іх дэпутатамі», — заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на кансультацыях прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных арганізацый і дэпутатаў літоўскага сейма, што праходзяць 11 лістапада ў Вільні.

З беларускага боку ў перамовах таксама ўдзельнічаюць сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, паведамляе .

Выбараў у Беларусі няма, падкрэсліў Лябедзька. «Мы не ўжывалі слова «парламент» — яго ў краіне проста няма. Дэпутаты выконваюць функцыі чыноўніка, галоўная задача якіх — правільна галасаваць», — сказаў палітык.

Паводле слоў Лябедзькі, у справе правядзення ў Беларусі дэмакратычных пераўтварэнняў у апазіцыі «ёсць вельмі моцны саюзнік — эканамічны і фінансавы крызіс». «Гэта крыніца сур'ёзнага ўздзеяння на ўлады Беларусі, у тым ліку з боку міжнароднай супольнасці», — лічыць ён.

«Цяпер у Лукашэнкі сітуацыя вельмі складаная: вычарпалася фінансавая падтрымка Расіі, улады чапляюцца за любыя гранты і дапамогу. На вясновую сесію Палаты прадстаўнікоў мы праз дэпутата Ганну Канапацкую вынесем папраўкі ў выбарчае заканадаўства, якія грунтуюцца на рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ. Калі будзе міжнародны націск, ёсць шанц, што ўлады пойдуць на іх прыняцце», — сказаў Лябедзька.

Паводле яго слоў, мясцовая выбарчая кампанія, якая адбудзецца праз год, «павінна стаць лакмусавай паперай, каб зразумець, куды ідзе ўлада». Пры гэтым палітык падкрэсліў: «Вельмі важна, каб сейм Літвы прызнаў парламенцкія выбары 2016 года несапраўднымі».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.