A+ A A-


Марголін: Выбары праводзіць не Ярмошына

Оцените материал
(11 голосов)

«Ёсць толькі адна задача – зрабіць яўку, якая б спадабалася толькі аднаму чалавеку. І дзеля гэтага ўлады і выбарчыя камісіі ідуць на ўсё».


Так пракаментаваў сайту кампаніі "Права выбару-2018" афіцыйныя лічбы яўкі на мясцовых выбарах намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

У ход ідуць і звычайнае завышэнне яўкі, і больш хітрыя метады пры галасаванні на даму. Гэта не выбары, а нейкая імітацыя.

Леў Марголін не лічыць адстаўку старшыні Лідзіі Ярмошынай прынцыповай задачай:

Я думаю, ад яе мала што залежыць, бо выбары робіць не Ярмошына; выбары робіць уся дзяржаўная сістэма  пачынаючы ад адміністрацыі прэзідэнта і заканчваючы спецслужбамі. Мы бачылі, як міліцыя пакрывала выкрытых карусельшчыкаў. Гэта азначае, што ўся сістэма дзяржаўнай улады парцуе на карцінку, лічыць Леў Марголін.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.