A+ A A-


Маніторынгавая місія ЕНП прыязджае ў Беларусь

Оцените материал
(17 голосов)

За выбарамі дэпутатаў мясцовых саветаў, якія адбудуцца 18 лютага, плануюць назіраць некалькі прадстаўнікоў Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП).


Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў БелаПАН.

У АГП спадзяюцца, што дэпутаты ад Еўрапейскай народнай партыі, нават не маючы статусу міжнародных назіральнікаў, прасочаць за ходам мясцовых выбараў.

«Можна сказаць, што прыедзе невялікая маніторынгавая група (два-тры чалавекі). Яны паедуць у рэгіёны» , - сказаў Лябедзька.

Палітык адзначыў, што прадстаўнікі Еўрапейскай народнай партыі па выніках назірання за сітуацыяй у краіне падчас мясцовых выбараў змогуць падрыхтаваць прапановы для кіраўніцтва партыі.

Візіт прадстаўнікоў Еўрапейскай народнай партыі можна чакаць у канцы студзеня.

«Калі іх не пусцяць, будзе скандал», – заявіў Лябедзька.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.