A+ A A-


Аляксандар Дабравольскі: Улады ператвараюць выбары з фарсу ў камэдыю

Оцените материал
(16 голосов)
Аляксандар Дабравольскі Аляксандар Дабравольскі

 «Улады баяліся дзьвюх рэчаў: першай — што ня будзе ніякай яўкі наагул, другой — што пры адсутнасьці парогу яўкі актыўныя кандыдаты зь непраўладных сьпісаў маглі прайсьці ў дэпутаты».


Такое тлумачэньне рэкордных вынікаў датэрміновага галасаваньня выказаў у размове са Свабодай былы народны дэпутат СССР і дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Аляксандар Дабравольскі.

На ягоную думку, калі б улады не прыкладалі намаганьняў, каб загнаць выбарнікаў да скрыняў, і не фальсыфікавалі вынікі галасаваньня, то рэальна на выбары прыйшло б 10–12%. Пры такім раскладзе мог лёгка перамагчы любы кандыдат, які добра працаваў у перадвыбарную кампанію і загітаваў людзей прагаласаваць за яго.

«А гэта рэальная пагроза для праўладных кандыдатаў. Вось адкуль такія неймаверныя прыпіскі. Улады ператвараюць выбары з фарсу ў камэдыю», — кажа Дабравольскі.

Паводле ЦВК, на сёлетніх мясцовых выбарах 34,95% выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.