A+ A A-


Уладзіміру Няпомняшчых з АГП абвесцілі папярэджанне за чужы пікет

Оцените материал
(8 голосов)

У Гомелі таксама ўлады выкарыстоўваюць незаконныя метады, каб пазбавіцца ад моцных апазіцыйных кандыдатаў. Уладзіміру Няпомняшчых, які ідзе ў які ідзе ў Гомелі па акрузе № 33, сёння абвесцілі папярэджанне.



Фармальная падстава -- інфармацыя ад РАУС Цэнтральнага раёна г. Гомеля аб тым, што ён выкарыстоўваў на пікеце па збору подпісаў стэнды з надпісам "Лукашэнка павінен сыйсці".
В. Няпомняшчых патлумачыў, што гэта не яго стэнды і паказваў фота свайго.

Аб гэтым паведаміў Віктар Адзіночанка, назіральнік ад БХД: "Акруговая выбарчая каміссія № 33 паводзіла сябе вельмі лагодна. Старшыня Дацэнка В.А. тлумачыла, што размова не ідзе пра тое, што В. Нямомняшчых нешта парушыў, а што трэба выконваць заканадаўства. Фармулёўка была прыкладна такой: "Предупредить о необходимости неуклонного соблюдения пункта 12 Постановления ЦИК № 24".
Дарэчы, я ўбачыў, як небяспечна трапляць у камісіі, -- дадае В. Адзіночанка. -- Там была прадстаўніца ад "Справядлівага свету" Надзея Махнач, жанчына надрэнная, з якой мы раней разам фіксавалі парушэнні на адным з участкаў. Дык вось, яна таксама галасавала за папярэджанне. Нават не ўстрымалася".

 

 

 

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.