A+ A A-


За незалежнасць, волю, дабрабыт!

Оцените материал
(9 голосов)

Аргкамітэт кампаніі «Абаронім незалежнасць» агучыў план пятай акцыі пратэсту і заклікаў да салідарнасці з арыштаванымі абаронцамі незалежнасці.


26 снежня адбылася нарада аргкамітэта кампаніі «Абаронім незалежнасць», у якой узялі ўдзел прадстаўнікі АГП, БХД,  руху «За Свабоду», БСДП (Грамада), Маладога фронта», «Народнай грамады», «Моладзевага блока», КХП-БНФ, Руху салідарнасці «Разам», Беларускай партыі «Зялёныя» ды іншых арганізацый.

Вырашана 29 снежня ад 15 да 15.30 правесці акцыю «ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, ВОЛЮ, ДАБРАБЫТ!».  Яна плануецца ў фармаце жывога ланцуга ад Галоўпаштамта да Кастрычніцкай плошчы са сцягамі, плакатамі, міні-перфоманасамі. Адбудзецца збор паштовак, якія пашлюць палітычным вязням.

Удзельнікі нарады прынялі агульную заяву з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі і судовы пераслед супраць удзельнікаў акцый у абарону незалежнасці. Яе змест:


Свабоду абаронцам незалежнасці! Патрабуем спыніць рэпрэсіі!

Ужо некалькі актывістаў і лідэраў, якія адстойваюць незалежнасць Беларусі, знаходзяцца за кратамі. Гэта Я. Афнагель, Д. Урбановіч, М. Вінярскі, затрыманы сёння П. Севярынец, А. Таўстая, многія актывісты – пад пагрозай судовых працэсаў, штрафаў і арыштаў.

Мы, удзельнікі нарады ў падтрымку Незалежнасці, патрабуем спыніць рэпрэсіі і судовы пераслед грамадзян і актывістаў, якія выступаюць за незалежнасць Рэспублікі Беларусь і дзейнічаюць такім чынам у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Звяртаемся да беларускай народу, заклікаем быць салідарнымі з тымі, хто трапіў пад рэпрэсіі, і падтрымаць іх, далучыўшыся да абароны беларускай незалежнасці ўсімі даступнымі спосабамі!

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.