A+ A A-


Берасцейцы працягваюць барацьбу супраць акумулятарнага завода

Оцените материал
(7 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

У Берасці прадаўжаецца змаганне праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода з прадстаўнікамі кампаніі «IPOWER».


На гэты раз мясцовыя ўлады ініцыявалі сустрэчу з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, каб адказаць на пытанні журналістаў што да завода, паведамляе «Радыё Рацыя».

Праўда, пускалі на канферэнцыю не ўсіх карэспандэнтаў і блогераў. Свае ўражанні выказаў актывіст АГП Аляксандр Кабанаў:

- Нас на сустрэчу не пускалі, пакуль я не сустрэў Аляксандра Рагачука, не падышоў да яго і не звярнуўся асабіста, мяне не пускалі. Ён ужо загадаў, каб мяне пусцілі. Першапачаткова былі не гатовыя адказваць на нашыя пытанні, якіх у мяне было падрыхтавана шмат. Асноўныя пытанні ад дзяржаўных СМІ былі «вадой», ніякай канкрэтыкі, вострых пытанняў, якія хвалююць людзей непасрэдна, пастаўлена не было. Мы ж прыйшлі задаваць пытанні, якія як раз турбуюць людзей. Тут была калыханка міратворная «баю-люлечкі», усё нармальна ў нас. Мне ўсе пытанні задаць не ўдалося, не было магчымасці. На частку пытанняў, якія я задаў, я задаволены адказамі.

На прэс-канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Брэст», кіраўніцтва раёна і горада, профільных міністэрстваў, кампаніі «IPOWER», ініцыятыўнай групы, якая выступае супраць будаўніцтва.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.