A+ A A-


Экалагічны семінар у Гродна: корань праблем – у дзяржсістэме

Оцените материал
(4 голосов)

18 студзеня ў памяшканні офіса Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі адбыўся семінар прысвечаны пытанням рэсурсаэнергазберажэння, у якім прынялі удзел таксама актывісты АГП і іншых грамадскіх аб’яднанняў Гарадзеншчыны.


Абмяркоўваліся пытанні як рацыянальна з карысцю для наваколля і ўласнага або сямейнага бюджэту выкарыстоўваць электраэнергію, газ, ваду, цеплаэнергію ў межах асобнага жытла.

Дакладчык - актывіст руху “Зялёная сетка” Юлія Каляда адзначыла, што кожны чалавек, перад тым як патрабаваць вырашэння ЖЭСам, горадам, дзяржаваю вырашэння праблем чысціні навакольнага асяродзя, павінен пачынаць з сябе і з свайго жытла. Усталяванне тэрмазбераюгаючых вокнаў, выкарыстанне энергазберагальных лямпаў эканомія пітной вады і газу, а так сама раздзяленне смецця перад тым як яго выкідаць усё гэта здольны выканаць кожны чалавек.

Прагучала думка аб тым, што мясцовыя чыноўнікі неахвотна ідуць насустрач запытаў насельніцтва, актывістаў наконт зберажэння зеляніны і дрэваў, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак смецця ў горадзе. Паводле Еўрапейскай праграмы “Чысты горад” на гранты Еўрасаюзу павінны былі стварыць умовы для раздзялення смецця для эфектыўнай яго перапрацоўкі: зрабіць асобныя кантэйнеры для адкідаў паперы, шкла, пластыку. Кантэйнеры былі усталяваныя але адкіды потым звальваліся ў адну машыну, насельніцтву не было даведзена аб мэтах такой сартыроўкі і праграма не выконваецца. У гарадскім парку паставілі сметніцы з асобнымі адтулінамі для рознага віду смецця, а адтуліны выходзілі у адзіны рэзервуар. Інакш кажучы быу зроблены выгляд выканання агульнаеўрапейскай праграмы. Звароты не мелі належнага рэагавання таму што адказныя за выкананне людзі былі ў хуткім часе пераведзеныя на іншае месца працы, а новыя на іх месцы не ведалі праблемы і доўга высвятлялі акалічнасці а затым скончыліся выдзеленыя сродкі.

З агучанага можна зрабіць выснову, што корань праблемы як і шматлікіх іншых – не ў асобных чыноўніках, а цалкам у сістэме: адсутнасць эфектыўнага мясцовага самакіравання, адсутнасць сумленных выбараў пры наяўнасці якіх праца і кар’ера “служак народу” залежала б ад задавальнення імі патрэб насельніцтва, а не ад таго, якія дыферамбы яны спяваюць вышэйшым кіраўнікам.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.